Глыбокае-Паставы: сумесны пеша-водны паход

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У № 55  “Весніка Глыбоччыны” за  8 ліпеня  мы расказвалі пра велапаход  юных турыстаў Глыбоччыны пад кіраўніцтвам  настаўнікаў Аксаны Завадскай і Аляксандра  Грыня, маршрут якога пралягаў па тэрыторыі Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай абласцей. Яго ўдзельнікі фінішавалі ў Паставах.

Уладзімір Кароль, які  займаецца турыстычнай работай з выхаванцамі  пры мясцовым  Цэнтры дзяцей і моладзі, арганізаваў  для нашых школьнікаў  пабыўку ў спартыўна-турыстычным комплексе “Азяркі”. Падчас сустрэчы  педагогі абгаварылі ідэю правядзення сумеснага камбініраванага пеша-воднага пахода  II катэгорыі складанасці  на тэрыторыі нашага раёна. У жніўні планы сталі рэальнасцю.

– У паходзе  ўдзельнічалі  12 чалавек з Глыбоччыны і Пастаўшчыны. Пастаўчане прыехалі на цягніку да Зябак, пешшу дабіраліся да вёскі Перавоз. Любаваліся прыгажосцю краявідаў каля возера Доўгае. Байдаркі на месца старту, да ракі Шошы, нам даставілі члены турыстычнага клуба “ПенДаль”. Па Шошы мы выйшлі  на возера Пліса і там разбілі месца стаянкі.

Пастаўскія старшакласнікі прымалі ўдзел у  байдарачным паходзе першы раз, таму іх уражанні, як кажуць, пераліваліся праз край. Ім, навічкам, было не лёгка і не проста, але цікавасць, жаданне праверыць сябе ў нязведанай пакуль справе ўзяло верх. Яны паперабой расказвалі, як  пераадольвалі перашкоды на шляху, як “праязджалі” па Шошы праз Галубіцкую пушчу, якія  былі задаволеныя і радасныя, – расказвае Аксана Сігізмундаўна. – Назаўтра   маршрут пралягаў па рэчцы Мнюта. Так атрымалася, што ў нас было шэсць байдарак і шэсць пар удзельнікаў, хлопчык-дзяўчынка, на кожнай з іх.  Спачатку капітанамі былі хлопчкі, затым тыя перадалі “руль” дзяўчынкам, але  хутка яны зноў памяняліся месцамі. Вырашылі, што адказную  справу кіравання “флатыліяй” трэба давяраць мужчынам. За два дні дзеці атрымалі дастаткова неабходных практычных навыкаў, падмацаваных тэорычнымі ведамі, якімі дзяліліся з імі мы з Уладзімірам. Другі начлег быў арганізаваны  каля рэчкі Мнюта. Падсілкаваўшыся і адпачыўшы, на наступны дзень пастаўскія  турысты пешшу дайшлі да Падсвілля і на цягніку адправіліся дамоў. Настаўнікі-калегі дамовіліся, што налета абавязкова сустрэнуцца зноў у сумесным, толькі ўжо велапаходзе, які, хутчэй за ўсё пройдзе па тэрытторыі двух нашых раёнаў.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru