У жніўні самы час думаць пра школу

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Жнівень – “гарачы” месяц не толькі для хлебаробаў, але і для бацькоў, якія выхоўваюць школьнікаў: у запасе засталося ўсяго паўмесяца, каб купіць усё неабходнае і з пачуццём выкананага абавязку адправіць дзяцей на заняткі.


Тавары да школы разам з бабуляй Бэлай  у  нядаўна адкрытым магазіне “Фармат”  выбірае мінчанка Саша, якая сёлета пойдзе ў першы клас.

Дзе абуцца-апрануцца?

У Глыбокім неабходнае школьнае  адзенне для дзяўчынак і хлопчыкаў розных мадэляў, фасону і колеру прапаноўваюць многія магазіны. Акрамя названых стацыянарных аб’ектаў гандлю  ўсё неабходнае да школы можна купіць на рынку “Верас” у цэнтры горада, які працуе  шэсць дзён у тыдзень  з панядзелка па суботу і на  нядзельным рынку па вуліцы Фізкультурнай.

Колькі каштуе школьная экіпіроўка?

Адзенне беларускага вырабу выдатнай якасці і для розных мэт прапаноўваюць наступныя гандлёвыя аб’екты. У магазіне “Світанак”  для дзяўчынак ёсць на выбар  трох відаў сарафаны  60-72 памераў па  18 – 26 рублёў, спаднічкі па 15 руб. 73 капейкі, сукенкі – па 31 руб. 78 кап., дзелавыя касцюмы  коштам ад 23 да 28 рублёў, гольфікі, спартыўныя штаны па 14-24 рублі, спартыўныя касцюмы ад 34 да 58 рублёў. Хлопчыкам можна купіць штаны па 29 руб. 24 кап., спартыўныя касцюмы 52-84 памераў ад 32 да 62 рублёў, джэмперы 60-84 памераў коштам ад 21 да 46 рублёў. У  асартыменце прадстаўлена трыкатажная бялізна, а таксама адзенне для дзяцей дашкольнага, школьнага і падлеткавага ўзростаў. З 24 па 31 жніўня магазін праводзіць акцыю “Школьны бум”. Той, хто будзе купляць тавары для школьнікаў на працягу ўказанага  тыдня, атрымае 22% скідку.

Ганна Каваленка з Шуняўцаў жыве ў Чашніках, але спартыўнае адзенне  сыну, другакласніку Дзянісу, купляе ў магазіне “8 марта” ў Глыбокім.

Падобную акцыю, якая пачалася 1 жніўня і  будзе дзейнічаць да канца месяца, прымеркаваную да новага навучальнага года,  праводзяць і ў магазіне “8 Сакавіка”. Скідка дзейнічае на ўвесь асартымент прадстаўленай прадукцыі: у залежнасці ад артыкула вырабаў яна дасягае 30-40%.  У продажы ёсць  сарафаны, блузкі, джэмперы, жакеты, спартыўная экіпіроўка для дзяўчынак коштам ад 15 да 70 рублёў, джэмперы і спартыўнае адзенне для хлопчкаў ад 18 да  да 66 рублёў. 

Лінейка спартыўнага адзення школьнага і падлеткавага ўзростаў айчыннага вытворцы  прадстаўлена ў магазіне “Фармат”, які пачаў працаваць у ліпені. Прыватнае прадпрыемства “Сола-Пінск” прапануе  спартыўныя майкі, фуфайкі, штаны і касцюмы, а таксама жакеты і джэмперы для дзяўчынак і хлопчыкаў.

Туфлі, басаножкі, спартыўны абутак для школьнікаў і школьніц прапануе “Беларускі абутак”, які знаходзіцца  на вул. Маскоўскай, 10. Кошт тавару –  ад 15 да 55 рублёў. На ўсе віды абутку, які прадаецца ў магазіне, дзейнічаюць скідкі ад 20 да 50%.

Вялікі выбар канцылярскіх прыналежнасцяў прапаноўваюць у магазінах “МКТ+ па вул. Чырвонаармейскай,37 і”Белбланквыд”па вуліцы Маскоўскай, 10 (на месцы былога магазіна “Айбаліт”).

Там можна купіць рукзакі ад 30 да 55 рублёў, сшыткі, альбомы для малявання і чарчэння, папера каляровая, картон, пластылін, фламайстары, фарбы, гуаш, пеналы, вокладкі. Цэны на некаторыя тавары зніжаны: так, у параўнанні з мінулым годам у магазіне “Белбланквыд” ранцы каштуюць на 5 рублёў танней.  Усё неабходнае для ўрокаў пісьма, малявання, чарчэння і працы можна набыць ў “Касі” па вул. Чырвонаармейскай,21. Цэны ва ўсіх гандлёвых кропках прымальныя.

Па статыстычных дадзеных  партфель школьніка сёлета  каштуе  ад 221 да 879 рублёў (для параўнання летась ён “важыў”  220 – 900 рублёў). Каб падрыхтаваць да заняткаў  малодшых школьнікаў, спатрэбіцца сума ад 221 да 762, старэйшых  –  292 – 879 рублёў.

Пры пакупцы рукзакоў, асабліва для вучняў пачатковых класаў, бацькі павінны звяртаць увагу не толькі на яго форму і колер, але і на наяўнасць светаадлюстравальных элементаў, якія засцерагаюць дзяцей на дарогах у цёмны час сутак, а таксама на яго вагу. Так, пусты рукзак для вучняў 1-4 класаў не павінен важыць больш за 700 грамаў, а для старэйшых – больш за кілаграм. У ранцах малодшых школьнікаў павінна быць формаўстойлівая спінка, якая засцерагае іх ад скрыўлення пазваночніка і захворванняў, звязаных з гэтым.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru