У дзіцячых садках і школах праводзіцца тэрміновы рамонт цепласетак

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Сур’ёзна і актыўна да новага навучальнага года і чарговага ацяпляльнага сезона рыхтуецца раённы аддзел па адукацыі райвыканкама. Каб зімой не мерзлі дзеці,  у дзіцячых садках і школах праводзіцца тэрміновы рамонт  цепласетак.

Работы  па замене  труб цеплатрас  у  дзіцячым садку №2 па вуліцы Нікалаева ўжо перайшлі ў завяршальную стадыю.  Падраднай арганізацыяй, якая выйграла тэндар на іх правядзенне, стала жыллёва-камунальная гаспадарка.

–Мы закупілі 48 метраў пагонных, у аднатрубным вылічэнні, гнуткай поліэтыленавай трубы з уцяпляльнікам з пластыкавай абалонкай  на суму 4 тысячы 406 рублёў і  пераклалі праблемны ўчастак. На аб’екце працавалі зваршчык Дзяніс Пучынскі, слесары Ігар Плыгаўка, Алег Цітовіч, Аляксандр Маркелаў і Васіль Раманчук, – гаворыць начальнік участка цеплавых сетак УП ЖКГ Мікалай Мішута.

– Кошт праведзеных работ з улікам закупленых матэрыялаў каля 10 тысяч рублёў. Грошы на аплату  выдзяляе раённы бюджэт, – удакладняе інжынер цеплатэхнічнага аддзела УП ЖКГ Жанна Шышко.

Поўным ходам ідзе работа і на другім аб’екце – каля СШ№3 горада.

–Для рамонту мы закупілі 240 метраў пагонных металічных, з пенаўцяпляльнікам і пластыкавай абалонкай, труб дыяметрам 89 х3,5 коштам 11 тысяч 661 рубель, – гаворыць майстар УП ЖКГ Аляксандр Хайноўскі. – Працуем тут ужо тыдзень. Дастаём праржавелыя трубы і бачым, што  за работу  ўзяліся своечасова – зімой  тут  у любы час магла б здарыцца аварыйная сітуцыя.

На момант нашага знаходжання  каля СШ№3 працавалі слесары  Сяргей Каснікоўскі, Алег Протас, Мікалай Карабёнак, Алег Ходас, Андрэй Радзевіч  і зваршчык Аляксей Свілёнак, на міні-экскаватары  – Сяргей  Мартыновіч.

– Каб не псаваць асфальтавае пакрыццё, кладзём новыя трубы ў бетонныя “пеналы” пад зямлёй. На рамонт гэтага ўчастка цеплатрасы з улікам пакупных матэрыялаў са сродкаў раённага бюджэту выдзелены амаль 30  тысяч рублёў. Работы будуць завершаны да 1 верасня, – сказаў  Аляксандр Іванавіч.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru