Лазня і душ – да паслуг глыбачан

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У савецкія часы ў калгасных і гарадскіх лазнях, якія працавалі ў раёне,  наведвальнікаў было нашмат  больш, чым памывачных месц, а таму тут былі чэргі: людзі  чакалі  пустога тазіка  і месца, дзе маглі б прысесці. Прайшлі гады, многае змянілася: узровень камфорту сем’яў, як і якасць жыцця ў цэлым, значна павялічыліся.

Адны пабудавалі лазні на сваіх участках, другія  атрымалі кватэры з выгодамі, дзе і ванна і душ дома ў крокавай даступнасці. І толькі тыя, хто  да цяперашняга не мае магчымасці  мыцца дома ці прытрымліваецца здаўна  ўсталяваных традыцый, хто любіць папарыцца ці проста  пасядзець у  кампаніі, па-ранейшаму карыстаюцца паслугамі грамадскіх лазняў.

– Лазня – была і застаецца аб’ектам сацыяльнага прызначэння, які не можа быць закрытым па прычыне стратнасці ці пандэміі. Разумею, што ў цяперашніх умовах  грамадзяне павінны асцерагацца і берагчыся, каб не захварэць на ковід, але пры любых абставінах і сітуацыях асабістая гігіена людзей  была і застаецца залогам чысціні і здароўя. Таму гарадская лазня працавала і працуе па ўстаноўленым графіку, – гаворыць майстар участка лазне-гасцінічнай гаспадаркі УП ЖКГ Наталля Мялешка.  – Раней у ім было пяць працоўных дзён, а цяпер – два: у пятніцу і суботу  жаночае і мужчынскае аддзяленні працуюць з 12 гадзін дня да 23.00. У лазні 100 памывачных месцаў –  па 50 у кожным з двух аддзяленняў  і яшчэ 17 – у душавым. Час мыцця  ў лазні разлічаны на 2 гадзіны і каштуе 6 рублёў 50 капеек для дарослых.  Права мыцца бясплатна  маюць  дзеці і падлеткі  да 10-гадовага ўзросту.

У лазні можна мыцца,  парыцца – парылка працуе на дрывах, – карыстацца фенам, адпачываць у асобным пакоі, купіўшы напіткі ці піва, а таксама купіць у касе абанементы  і падаруначныя сертыфікаты на яе паслугі.

– Як пачалася  каронавірусная пандэмія,  страты ад работы гарадской лазні яшчэ больш павялічыся, бо колькасць наведвальнікаў адчувальна  знізілася. Так у лютым  гэтага года ў нас  пабывалі 1 тыс. 404 наведвальнікі, у сакавіку – 1 тыс. 109,  у сакавіку –  усяго 635, а за тры месяцы –  3 тыс. 148 чалавек.   Пачалося лета, купальны сезон  і  зноў жадаючых памыцца  больш не стала. У маі ў лазні памыліся  900 чалавек, у чэрвені – 635, у ліпені – 798, а ўсяго за тры месяцы – 2 тыс. 335 грамадзян. Шукаем розныя шляхі і варыянты, каб знізіць ці перакрыць страты іншымі відамі  дзейнасці  альбо аказваемымі паслугамі.

Хачу  звярнуць увагу глыбачан на тое, што ў  асобным памяшканні лазні ёсць сауна, дзе можна папарыцца,  фае, прыбіральня. Сауна разлічана  на 6-8 чалавек і  можа стаць месцам для адпачынку любога міні-калектыва, тым больш што  ў фае ўстаноўлены стол, за якім можна пасядзець, перакусіць, выпіць напіткі. Гэта адзін з варыянтаў, а другі – мы прапануем сауну на правах арэнды прадпрымальным  глыбачанам для арганізацыі ўласнай справы. Калі  кагосьці зацікавіць гэтая прапанова, звяртайцеся ва УП ЖКГ, – кажа Наталля Уладзіміраўна. – Каб  стымуляваць глыбачан да больш частага наведвання лазні, мы распрацоўваем  так званую праграму лаяльнасці, узяўшы за аснову ўжо напрацаваны дагэтуль папярэдні вопыт. Наладжваем кантакты са старшынямі прафсаюзных камітэтаў  прадпрыемстваў і арганізацый Глыбоччыны і прапаноўваем ім набываць для сваіх работнікаў месячныя, на 4 памыўкі, абанементы на наведванне лазні. Яго кошт на аднаго чалавека 23 рублі 40 капеек і  плюс яшчэ адзін бонус –  скідачная аплата: напрыклад, 50% кошту аплочвае прафкам, а 50% – сам работнік. Спадзяёмся, што ў арганізацыях і на прадпрыемствах нас падтрымаюць  і  выкарыстаюць прапанову з аздараўленнем сваіх работнікаў дзеля іхняй карысці.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru