Па статыстычных дадзеных аддзела ЗАГС райвыканкама ў параўнанні з чэрвенем 2020-га колькасць шлюбаў павялічылася амаль ўдвая: з 14 – да 27.

25 пасведчанняў аб рэгістрацыі шлюбу выдалі спецыялісты органаў ЗАГС райвыканкама, 2 – у Падсвільскім сельвыканкаме. Прычым 19 маладажонаў пажадалі першыя сямейныя дакументы атрымаць ва ўрачыстай абстаноўцы.
22 жаніхі і нявесты ўступалі ў шлюб упершыню.
4 новыя сям’і – інтэрнацыянальныя. Дзве нявесты і адзін жаніх – грамадзяне Расійскай Федэрацыі, яшчэ адзін жаніх – з Туркменістана.
Сярэдні ўзрост жаніхоў – 31 год, нявест – 27. Самай юнай нявесце споўнілася 18 гадоў, самаму юнаму жаніху – 21 год.
У якім узросце найчасцей выходзяць замуж? Лічбы ліпеня паказваюць наступнае: па тры нявесты – ва ўзросце 20, 22, 23, 25 гадоў. А што наконт жаніхоў? 4 мужчыны вырашылі жаніцца ў 24 гады.
Рэгіструюць шлюб глыбачане і пасля 50 гадоў: у ліпені 2020-га – 6 маладажонаў ва ўзросце, прычым самай сталай нявесце 66 гадоў, жаніху – 67.
Ёсць і непрыемныя ліпеньскія лічбы: дзве сям’і пажадалі свой шлюб скасаваць.