Спецыялісты будаўнічага «тылу»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Яны не ўзводзяць  сцены, не возяць будаўнічыя матэрыялы на аб’екты,  не тынкуюць і не фарбуюць, але без іх працы, якая ўкладзена ў чарцяжы, разлікі,  акты  выкананых работ, не было б і будоўлі.

Канстанцін Яцкоўскі, Святлана Кармалысава і Ванда Шабашова працуюць над чарговым будаўнічым праектам.

Вытворча-тэхнічны аддзел (ВТА) Глыбоцкай ПМК-48, у якім працуюць спецыялісты-“тылавікі”будаўнічай сферы, узначальвае Святлана Кармалысава.  Ураджэнка Пскоўскай вобласці, яна  амаль сорак гадоў жыве на Глыбоччыне і лічыць яе сваёй другой радзімай. Святлана Міхайлаўна скончыла  Велікалукскі інстытут і ў жо 16 гадоў працуе ў Глыбоцкай ПМК-48. Пачынала ў планава-эканамічным аддзеле, была вядучым інжынерам ВТА,  а цяпер кіруе аддзелам.

– Мы сумесна з вытворцамі работ і майстрамі плануем месячныя заданні, рыхтуем дакументы для ўдзелу прадпрыемства ў падрадных таргах, заключаем дагаворы будаўнічага падраду з разлікам дагаварных (кантрактных) цэн, каардынуем работу субпадрадных арганіазацый і забяспечваем іх праектна-каштарыснай дакументацыяй, –  пералічвае рабочыя абавязкі Святлана Міхайлаўна. – У нашай кампетэнцыі ўносіць змяненні ў праектную дакументацыю па аб’ектах будаўніцтва і складаць каштарысную  дакументацыю на дадатковыя работы, ажыццяўляць кантроль за будаўніцтвам і адпаведнасцю аб’ёмаў выкананых работ праектна-каштарыснай дакументацыі і тэхнічным нормам,  разам з выканаўцамі работ  і майстрамі рыхтаваць выканаўчую дакументацыю і перадаваць яе заказчыку.  Спецыялісты аддзела сочаць за ходам будаўніцтва аб’ектаў, своечасовым фінансаваннем і за тэрмінамі ўводу іх у эксплуатацыю,  кантралююць афармленне і вядзенне журналаў выканання работ, вядуць улік выкананых будаўніча-мантажных работ па аб’ектах, выканаўцах і заказчыках, афармляюць  акты выканананых работ па аб’ектах, кантралююць, каб яны былі своечасова падпісаны заказчыкам і прадстаўлены ў бухгалтэрыю, вызначаюць фонд заработнай платы, адпаведна актаў выкананых работ.

З усімі гэтымі абавязкамі спраўляюцца чатыры спецыялісты: Святлана Кармалысава і яе вопытныя памочнікі Ванда Шабашова, Канстанцін Яцкоўскі і Кірыл Мялешка, які працуе на прадпрыемстве зусім нядаўна.

– Наш міні-калектыў згуртаваны, дружны. Мы адзін аднаму дапамагаем і  узаемазамяняем. Робім усё, што ад нас залежыць, стараемся, каб  ва ўсіх была работа, заробкі і добры настрой ад таго, што наша праца ацэнена і прафесія будаўніка па-ранейшаму запатрабавана ў грамадстве, – кажа Святлана Міхайлаўна. – Віншую калег з прафесійным святам. Жадаю ім жыць здарова і па-будаўнічаму здорава, з аптымізмам і ўпэўненасцю ў тым, што заўтра абавязкова будзе лепш, чым сёння.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru