На Глыбоччыне павіншавалі лідараў жніва

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

На пачатку ўборачнай кампаніі райкам прафсаюза работнікаў АПК, па традыцыі, аб’явіў аб спаборніцтвах сярод экіпажаў камбайнераў, якія першымі ў раёне намалоцяць 800 тон зерня.

АПК Глубокое

У панядзелак раніцай, 10 жніўня, сталі вядомыя прозвішчы пераможцаў. Гэта экіпаж камбайнераў УП “За Радзіму” – Сяргей Сямашка і Дзмітрый Саколка. Другім лаўрэтам прафсаюзнай прэміі стаў экіпаж з гэтай жа гаспадаркі ў складзе Міхаіла Кушнярэвіча і Андрэя Бурэня. З розніцай усяго ў некалькі гадзін па 800 тон зерня намалацілі камбайнеры  УП “Мярэцкія” Аляксандр Арэхаў і УП “Мнюта” Алег Шынкевіч.

комбайн

Трэба дадаць, што ўжо на наступны дзень стала вядома, што экіпажы камбайнераў УП “За Радзіму” Сяргей Сямашка і Дзмітрый Саколка і  Міхаіл Кушнярэвіч і Андрэй Бурэнь першымі ў раёне пераадолелі тысячны рубеж па намалоце збожжа.

З выдатнымі вынікамі хлебаробаў павіншавалі старшыня райвыканкама Аляксандр Шубскі, прафсаюзны лідар раёна Вера Цяліца і лідар прафсаюза аграрыяў Наталля Зяновіч.

Перадавыя камбайнеры атрымалі падзякі ад упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя прэміі ад прафсаюза.

Падрабязней чытайце у раённай газеце «Веснік Глыбоччыны» №66 за 15 жніўня 2020 года.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru