Выбары-2020: галасаванне ў Галубічах

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

На ўчастку №21, які размяшчаецца ў будынку Галубіцкага сельвыканкама,  свой выбар  зробяць 645 выбаршчыкаў. Галасаваць на даму сёння будуць 232 жыхары  вёсак Каралевічы, Слабада, Ясевічы, Іванаўшчына, Запалоўе, Пузыры, Шалагор’е, Жалнераўшчына, Ураджайнае, Вялікія давыдкі, Промежкі, Селішча, Атвалкі-2, Апанасенкі і Галубічы.

выборы 2020

Падчас нашага знаходжання на ўчастак прыйшла Раіса Харэвіч з унучкай Насцяй, якая прыехала да бабулі з Наваполацка.  Раіса Пятроўна ўсё жыццё жыве ў Галубічах, тут працавала, выйшла на пенсію.

Выборы в голубичах

– Пачынала  я  ў калгасе імя Свярдлова, які затым стаў філіялам “Галубічы” Глыбоцкага мясакамбіната, а цяпер гэта УП “Галубічы”. Адпрацавала галоўным бухгалтарам 35 гадоў.  У свой час мы з мужам Валерыем Сцяпанавічам, які працаваў галоўным энергетыкам у гаспадарцы, не раз былі членамі выбарчых камісій. А сёння вось прыйшлі на ўчастак  з Насценька. Хачу, каб яна жыла ў мірнай спакойнай краіне і была шчаслівай не дзе-небудзь, а тут, у Беларусі, — сказала Раіса Пятроўна.

Сустрэліся мы на ўчастку і з маладой выбаршчыцай  Вольгай Казлоўскай. Дзяўчына пасля заканчэння Галубіцкай БШ паступіла ў Маладзечанскі каледж, атрымала прафесію повара-кандытара і цяпер працуе на адным з хлебазаводаў у Мінску. А зрабіць свой першы выбар прыехала на малую радзіму, у Галубічы, дзе нарадзілася, расла, вучылася і дзе да цяперашняга прыпісана, дзе жывуць і працуюць  яе бацькі: мама Святлана Ягораўна і бацька Пётр Збышакавіч.

Старшыня выбарчай камісіі  Валянціна Апанасёнак павіншавала Вольгу з яе першым самастойным выбарам і пажадала быць актыўнай грамадзянкай краіны, паспяховай у працы і ў асабістым жыцці.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru