У раёне будзе праводзіцца рамонт газаправодных сетак

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

28 ліпеня ў Глыбокім адбылася нарада, на якую былі запрошаны кіраўнікі, галоўныя інжынеры і спецыялісты прамысловых, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і будаўнічых арганізацый раёна, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сфер абслугоўвання.

газ

Выступаючы на ёй, галоўны інжынер ВУ “Глыбокаегаз” Андрэй Карандзей паведаміў аб тым, што ў раёне  спецыялісты  ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” пачынаюць рамонтныя работы на газаправодзе-адводзе да горада Наваполацка.

Бытавых спажыўцоў газа гэта не датычыцца.

– Работы  такога плана   маштабныя  – ад іх правядзення залежыць газазабеспячэнне 11 раёнаў, у тым ліку і Глыбоцкага. Тэрмін іх правядзення даволі сціслы – з 11  па 20 жніўня гэтага года.  Работы будуць праводзіцца ў  тры этапы. Першы – з 6.00 11 жніўня да 22.00 12 жніўня з планавым працягам 40 гадзін. Другі этап –  адключэнне газу будзе з 19.00 12 жніўня да 21.00 15 жніўня. Планавы працяг рамонтных работ – 74 гадзіны. І трэці этап, які непасрэдна  паўплывае  на работу прадпрыемстваў і арганізацый, што працуюць на Глыбоччыне,  пачнецца з 6.00 16 жніўня да 10.00 20 жніўня. Запланаваны працяг работ – 100 гадзін. У сувязі з гэтым такія прадпрыемствы, як мясакамбінат, малочнакансервавы, камбікормавы, хлебазавод, сельскагаспадарчае прадпрыемства “Мярэцкія”, якія выкарыстоўваюць газ  на  сушылках,  санаторна-курортны комплекс “Пліса” і  ЗАТ “Харчовы камбінат “Купцоў”,  работа якіх  залежыць ад  падачы газу, павінны загадзя  падрыхтавацца да  яго адключэння. Пры неабходнасці, і дзе ёсць такая магчымасць, трэба будзе перайсці на рэзервовыя крыніцы падачы цяпла.   Прадстаўнікі  згаданых прадпрыемстваў павінны прадставіць у ВУ “Глыбокаегаз” інфармацыю аб  сутачных  лімітах спажывання газу і аб яго аб’ёмах, неабходных для  звычайнай рэжымнай работы прадпрыемстваў на перыяд адключэння сістэмы газазабеспячэння.

Таксама даводзім да ведама кіраўнікоў  прадпрыемстваў і арганізацай, а таксма прыватных забудоўшчыкаў, што на перыяд правядзення рамонту сістэм газазабеспячэння ў раёне  ДАЗВОЛЫ на правядзенне ўсіх відаў  земляных работ ВЫДАВАЦЦА НЕ БУДУЦЬ.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru