Улік падаткаў – справа дзяржаўнай важнасці

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Падатковая служба – гэта  сфера дзейнасці сапраўдных прафесіяналаў з максімальнай працаздольнасцю і павышаным пачуццём адказнасці за даручаную справу.

МНС Глубокое

Ад якаснай і выніковай работы кожнага  супрацоўніка інспекцыі  залежыць папаўненне бюджэтаў усіх узроўняў, а ў канчатковым выніку – дабрабыт грамадзян і сацыяльная стабільнасць  грамадства. Свой уклад у агульную дзяржаўную справу ўносяць і работнікі ўпраўлення ўліку падаткаў Міністэрства па падатках і зборах па Глыбоцкім раёне.

Начальнік інспекцыі МНС па Глыбоцкім раёне  Алена Машара.

«Наша работа пастаянна была адказнай і прэстыжнай, а да супрацоўнікаў прад’яўлялі павышаныя патрабаванні. Таму ў інспекцыі і працуюць людзі высокага абавязку, прафесійна граматныя і прынцыповыя. Мы разумеем, што ад бескампраміснай непрымірымасці да парушэнняў, скурпулёзнасці і акуратнасці залежаць папаўненне бюджэту, інвестыцыйны клімат, прадпрымальніцкая актыўнасць, развіццё эканомікі і іншыя сацыяльна і жыццёва важыня працэсы ў раёне.»

Галіна Майсіевіч.

«Ішлі гады, умовы працы мяняліся. Напачатку  ў інспекцыі камп’ютараў не было, усю дакументацыю вялі ўручную. Пасля работы і ў выхадныя дні, каб  гаспадары былі дома, хадзілі па хатах, насілі плацёжкі, збіралі падаткі на зямлю і нерухомасць. Каб заахвоціць сябе, арганізоўвалі спаборніцтвы,  па выніках працы ўзнагароджвалі тых, хто найлепш працаваў на замацаваным участку. Не лёгка было і не проста сабраць капеечку для бюджэту, але, лічу, мы прайшлі  выдатную  школу,  якая  дала каштоўныя навыкі ўзаемадзеяння з людзьмі».

Інна Каліноўская, Зінаіда Харчанка і Таццяна Галімская.

Зінаіда Харчанка: «У 1990 годзе, калі была створана падатковая інспекцыя, я і многія мае калегі, перайшлі туды. У інспекцыі я адпрацавала амаль два дзясяткі гадоў.  Была старшым бухгалтарам, галоўным спецыялістам, галоўным бухгалтарам. Назвы пасад мяняліся, але сутнасць работы і абавязкі заставаліся ранейшымі, і я старалася  выконваць іх бездакорна. У нас быў надта дружны згуртаваны калектыў. Аднадумцы ў рабоце  мы  добрасумленна выконвалі прафесійныя абавязкі, даведзеныя планавыя паказчыкі, заўсёды былі ў ліку лепшых і першых, як у вобласці, так і ў рэспубліцы.»

Жанна Серафімава.

«У нашым калектыве чулыя душэўныя людзі, якім можна даверыцца, на дапамогу якіх можна спадзявацца і ў рабоце, і ў асабістым жыцці. Мы выдатна разумеем адзін аднаго, падтрымліваем і радуемся маленькім і вялікім перамогам. Мы робім адну работу, важную і патрэбную: мацуем дзяржаўны бюджэт, стараемся, каб працоўны  вынік задавальняў і быў нагодай для гонару. Жадаю маім паважаным калегам, каб пастаўленыя мэты былі дасягальнымі, намаганні па іх ажыцяўленні не дарэмнымі, а надзеі апраўданымі. Няхай  ва ўсіх пачынаннях нам спадарожнічае поспех. Здароўя ўсім, ладу і спакою ў сем’ях, святла і цяпла ў душы.»

Галіна Крывёнак

«Работа ў падатковай інспекцыі для мяне вельмі важны перыяд жыцця, без якога, я ўпэўнена, мая працоўная біграфія была б не поўнай. Напярэдадні юбілейнай даты хачу пажадаць ветэранам падатковай службы, цяперашнім работнікам, маладым спецыялістам  мэнанакіраванасці, настойлівасці і цярпення ў рабоце. Каб вы выдатна спраўляліся  з ускладзенымі на вас абавязкамі, былі надзейнай апорай дзяржавы і памочнікамі людзей. Здароўя вам і вашым родным, удачы і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.»

Зігфрыд  Лукашэвіч.

«Нягледзячы на тое, што я ўжо даўно  на заслужаным адпачынку, па-ранейшаму адчуваю сябе членам калектыву. Мы часта сустракаемся, разам адзначаем прафесійныя святы і асабістыя даты, гаворым,  успамінаем, гаворым, раімся.  У юбілейны год хачу сказаць, што выдатна працуе толькі здаровы калектыў, таму жадаю ўсім  не ведаць хвароб,  упэўненым крокам ісці ранейшым курсам, служыць інстарэсам дзяржавы і людзей, быць запатрабаванымі ў грамадстве і любімымі ў сем’ях.»

Калектыў падатковая інспекцыі. 1999 год.
Калектыў падатковай інспекцыі. 1995 год.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru