У Глыбоцкім райаддзеле Дэпартамента аховы – новы кіраўнік

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

3 жніўня начальнік Віцебскага ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Сяргей Мурашкін прадставіў калектыву Глыбоцкага райаддзела новага кіраўніка.

Ім стаў маёр міліцыі Васіль Васільевіч Марозаў. Ураджэнец Шаркаўшчыны ў свой час служыў у палку № 3214 асобага прызначэння ў Мінску і адразу пасля дэмабілізацыі прыйшоў на службу ў міліцыю. Пачынаў  міліцыянерам групы затрымання ў Шаркаўшчынскім аддзяленні Дэпартамента аховы. Быў вадзіцелем тылавога забеспячэння Шаркаўшчынскага РАУС. Скончыў юрыдычны факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Дыпламаваны спецыяліст  9 гадоў працаваў участковым інспектарам Шаркаўшчынскага РАУС.  Быў старшым інспектарам па адміністрацыйный практыцы ў мясцовым ДАІ. З 2004 года і да жніўня гэтага года ўзначальваў Шаркаўшчынскае аддзяленне Дэпартамента аховы. Мае 29 год міліцэйскай выслугі.

Падчас прадстаўлення палкоўнік  міліцыі Сяргей Мурашкін паставіў перад новым кіраўніком райаддзела  канкрэтныя задачы: упэўненым крокам рухацца наперад,  добрасумленна выконваць службовыя абавязкі,  з гонарам апраўдваць дадзены крэдыт давер’я, мацаваць узаемадзеянне з кіраўнікамі  прадпрыемстваў і арганізацый раёна, а таксама з профільнымі службамі райаддзела міліцыі,  паважаць калектыў, цаніць кожнага супрацоўніка і, ставячы перад імі канкрэтныя задачы, строга кантраляваць і дабівацца выніку.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru