Ілля Дуброўскі: “Хачу быць, як тата, пажарным!”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Ілля Дуброўскі – вучань 3 класа Шунеўскай СШ. Хлопчык расце дапытлівым і шмат чым цікавіцца акрамя школьных прадметаў. Напрыклад,  ён  займаецца спортам, з’яўляецца  пастаянным актыўным ўдзельнікам розных творчых конкурсаў.

Илья Дубровский

Вось і нядаўна прыняў удзел у раённым этапе рэспубліканскга конкурсу “Выратавальнікі  вачыма дзяцей”, прымеркаваным да прафесійнага свята работнікаў пажарнай службы, і заняў другое месца.

– Ілля  сам рабіў пажарны аўтамабіль, а таксама прадставіў на конкурс маляваныя работы. Мы радуемся яго поспехам і падтрымліваем у жаданні звязаць свой лёс з прафесіяй выратавальніка. Наколькі  гэта не лёгкая, адказная і небяспечная работа Ілля ведае не з кніг, а з рэальнага жыцця, бо  яго тата  Ігар Валер’евіч Дуброўскі не першы год  працуе  старшым майстрам газадымаахоўнай службы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання  Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Гледзячы на яго, хлопчык змалку фізічна загартоўвае сябе, цікавіцца пажарнай тэматыкай, збірае  тэматычнае партфоліа і ўпэўнены, што некалі зменіць бацьку на яго службе, – гаворыць настаўніца пачатковых класаў Шуняўскай СШ Наталія Расціславаўна Малей. – А яшчэ сімвалічна тое, што бацька і сын  у адзін дзень, 26 ліпеня, святкуюць дні нараджэння. У сувязі з гэтымі асабістымі датамі і з  прафесійным святам, якое работнікі пажарнай службы адзначаюць 25 ліпеня, ад імя адміністрацыі школы, ад сябе і бацькоў хачу павіншаваць у асобе  Ігара Валер’евіча ўвесь калектыў раённага аддзела МНС. Выказваю падзяку супрацоўнікам райаддзела за супрацоўніцтва з намі, за  вучобу школьнікаў  правілам бяспекі і паводзін, за  праводзімую прафілактычную работу:  гутаркі, віктарыны, конкурсы… Жадаю здароўя, рабочых змен без агню і дыму, годнай падрастаючай змены,  якая без боязі выбірае вашу прафесію і хоча стаяць на варце жыцця людзей.

Фота з сямейнага архіва

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru