Амаль дзве тоны «вішнёвай» смакаты выпеклі напярэдадні фестывалю на Глыбоцкім хлебазаводзе

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Менавіта столькі свежых смачных кандытарскіх вырабаў з прымяненнем “вішнёвай” тэхналогіі,  выпеклі  напярэдадні фестывалю на Глыбоцкім хлебазаводзе.

Глубокский хлебозавод

– Наша прадпрыемства  выпускае 52 віды кандытарскіх вырабаў, 10% з якіх займае “вішнёвая” прадукцыя. Яе мы выпускаем на працягу ўсяго года, а напярэдадні “Вішнёвага фестывалю” з улікам таго, што на Глыбоччыну прыязджае шмат гасцей і турыстаў, павялічваем аб’ёмы. Так, з 20 па 25 ліпеня кандытары хлебазавода, падрыхтавалі для ўдзельнікаў свята амаль дзве тоны “вішнёвых” прысмакаў, якія “раз’ехаліся” па  васьмі фірменных магазінах філіяла ў Глыбокім і Шаркаўшчыне, а таксама па дзяржаўных і прыватных гандлёвых кропках  горада, якія  з’яўляюцца нашымі пастаяннымі заказчыкамі, — гаворыць  начальнік лабараторыі філіяла ААТ “Віцебскхлебпрам”  Глыбоцкі хлебазавод Рэната  Гапон. – У асартыментным пераліку торты тварожны з чарэшняй, “Казка”, “Сакура”, “Ягадная забава” і “Чырвоны вельвет”, рулеты “Вішнёвы смак” і “На дэсерт”, пірожныя “Прафітролі  з вяршкамі” і  “Салодкі вечар”, пернік сувенірны “Глыбоцкі”, Булачкі “Тэрмошка”, пірог “Вішанька” і булачкі “Вішнёвыя фантазіі”.

Глубокский хлебозавод

Усю гэту смакату на працягу тыдня выраблялі пекар Ала Варанкевіч, машыніст-раздзелачнік Марына Васільева, цеставод Наталля Бузо, а таксама кандытары Людміла Жынь, Святлана Нябеская, Жанна Брэхун, Паліна Парпуціс, Надзея Шантар пад кірнаўніцтвам інжынера-тэхнолага Таццяны Бясецкай.

У калектыве кандытараў, які мы назвалі, працуюць сапраўдныя прафесіяналы. 37 гадоў на вытворчасці Людміла Жынь. Яна – майстар на ўсе рукі, настаўнік для навічкоў, якія прыходзяць пасля заканчэння спецыялізаваных навучальных устаноў. Вось і цяпер яна ўзяла пад сваё крыло  Паліну Парпуціс.  Дзяўчына родам з суседняй Шаркаўшчыны, працуе тут па размеркаванні пасля заканчэння  Полацкага вучылішча. Кажа, што працай  і калектывам задаволена.

Двойчы святочным аказаўся перадфестывальны тыдзень для Таццяны Бясецкай: 22 ліпеня яна адзначыла свой дзень нараджэння. Майстар-прафесіянал з 20-гадовым працоўным стажам, які спячэ  торт па любому эскізу, ідэі і жаданні заказчыка, з добрым настроем   рабіла справу, якая стала  галоўнай у яе жыцці – дарыць людзям   радасць. Віншуем Таццяну Іванаўну  з яе прыгожай асабістай датай, жадаем ёй  здароўя, кахання і шчасця, а ўсяму калектыву – працоўнага плёну, новых цікавых ідэй і задаволеных пакупнікоў.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru