У фотааб’ектыве наш горад: як было і як стала

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Глыбокае радуе сваіх жыхароў прыемнымі зменамі, звязанымі з добраўпарадкаваннем. А яно не толькі паляпшае эстэтычны выгляд райцэнтра, але і робіць  жыццё  глыбачан больш  якасным у плане  зручнасці і камфорту. Пра вынікі зробленага  красамоўна гавораць фотаздымкі, аб’яднаныя рубрыкай “Было – стала”.

Дзіцячая пляцоўка “Брыганціна”, абуладкаваная для адпачынку дзяцей, можа пахваліцца першым месцам у рэспубліканскім конкурсе, але да сёлетняга  лета падыход  да яе з боку вуліцы Леніна  ўяўляў сабой  звычайную, ухабістую, земляную дарожку. Да Дня незалежнасці гэтае месца непазнавальна змянілася.

Уласнымі сіламі работнікаў УП ЖКГ на аб’екце па вуліцы Ламаносава  пакладзены 86 метраў квадратных бартавога дарожнага каменя, 116 – бартавога тратуарнага і 490 метраў квадратных дарожнай пліткі,  пастаўлены новыя лаўкі-“двойкі”.  На добраўпарадкаванне  згаданага аб’екта  затрачана 30 тысяч 393 рублі   бюджэтных сродкаў.  Цяпер гэта месца мала калі пустуе: і дзеці, і дарослыя з задавальненнем адпачываюць тут пад ценем вербалозаў, кормяць качак,  робяць фотаздымкі нак фоне прыгожых глыбоцкіх краявідаў.

Вось так да  нядаўняга часу выглядала ўзбочына дарогі па вуліцы Мінскай, па якой кожны дзень сотні дзіцячых ног спяшаліся  на заняткі ў школу. Пасля таго як тут паклалі 341 метр квадратны бартавога дарожнага і 312 метраў квадратных бардзюрнага каменя на суму 27 тысяч 598 рублёў і  праклалі асфальт на суму 7 тысяч 422 рублі, участак дарогі непазнавальна змяніўся.

Для параўнання: той жа ўчасткак дарогі, дзякуючы старанню работнікаў будаўнічай брыгады УП ЖКГ пад кіраўніцтвам  майстра Віктара Шышко, а таксама работнікаў ДРБУ-145, якія  займаліся асфальтаваннем, ператварыўся ў добраўпарадкаваны  і бяспечны для пешаходаў тратуар. На рамонтныя работы з  улікам закупленых будматэрыялаў з бюджэту былі  выдзелены 34  тысячы 20 рублёў.

Уласнымі сіламі УП ЖКГ праведзены рамонтныя работы на ўчастку па вуліцы Маладзёжнай, каля дзіцячага садка №3. Там пашырана пад’язная дарога, пракладзены 53 метры квадратныя бартавога дарожнага каменя на суму 1 тысяча 887 рублёў. Работы на ўчастку працягваюцца і будуць завершаны да “Вішнёвага фестывалю”.

Шырокім фронтам вядуцца работы па добраўпарадкаванні  вуліцы Калініна. Работнікі філіяла “Глыбоцкія электрычныя сеткі” зацікаўлены ў тым, каб пад’езд да іх прадпрыемства быў бяспечным і прыемным. На 20 ліпеня  тут пакладзены 423 метры квадратныя бартавога  дарожнага і 340 – бардзюрнага каменя  на суму 14 тысяч 317 рублёў.

У  ліпені распачаліся работы па добраўпарадкаванні ўчастка дарогі, што вядзе з вуліцы Леніна да дзіцячага садка №4. Работнікі падраднай арганізацыі  ДРБУ№26 з Шаркаўшчыны пад кіраўніцтвам прараба Мікалая  Таболы каля былой гарадской бібліятэкі  праклалі  асфальт. Работнікі УП ЖКГ  Юрый Шышко, Андрэй Плескачэўскі, Дзмітрый Раманчук, Юрый Нікіцін і брыгадзір Аляксандр Капшуль  робяць тратуарную дарожку.

На 20 ліпеня  работы на аб’екце знаходзіліся на завяршальнай стадыі. Кошт праведзенага добраўпарадкавання – 19 тысяч 376 рублёў, якія былі выдзелены  з бюджэту. Але  гэта не ўсё.

– Усе названыя работы па добраўпарадкаванні  праводзяцца па ініцыятыве старшыні райвыканкама Аляксандра Шубскага, які пабываў у нашым садку вясной. Тады  і было вырашана зрабіць тратуарную дарожку,  пашырыць тэрыторыю пад стаянку і заасфальтавайць яе. Раней  жа тут ніякай стаянкі наогул не было. Хто прывозіў дзяцей на машыне, мог пакінуць яе ля кансервавага зода, не бліжэй, і да нас ісці пешшу. Хто  пад’язджаў да садка, рызыкаваў і мог атрымаць штраф, бо на павароце з вуліцы Леніна да нас стаяў знак, які забараняў заезд. Ён быў, вядома ж, устаноўлены з мэтай бяспекі дзяцей. Асабліва  восенню і зімой, калі рана цямнее, слізка ды  разміналіся дзве машыны, мамам з дзецьмі хадзіць было проста страшна.  А цяпер у нас будзе пашыраная заасфальтаваная, не забароненая для ўезду аўтамабільная стаянка. Заасфальтуюць яе работнікі ДРБУ-145 да 25 ліпеня. У садок ходзяць 120 дзетак, з іх добрую палову таты і мамы падвозяць на ўласным транспарце, таму, лічу, для бацькоў-аўтамабілістаў, і для дзяцей – гэта  вялікая выгода, — кажа загадчыца дзіцячага сада №4  Аксана Гольдэрбайн. – Але і гэта не ўсё. Аляксандр Мікалаевіч, пабываўшы на тэрыторыі нашага садка, даў указанне   поўнасцю адрамантаваць яе.

Са слоў  інжынера па рамонце абсталявання будынкаў і збудаванняў аддзела па адукацыі райвыканкама Міхаіла Бабіча, пад кіраўніцтвам якога будуць весціся работы, на гэтыя мэты выдзелены 20 тысяч бюджэтных сродкаў. З іх 19 тысяч 500 будуць каштаваць будматэрыялы і работа, а 500 рублёў – паслугі дзяржтэхнагляду. Работы плануюць завяршыць у жніўні.

– Тэрыторыю садка падсыпяць, падраўняюць, пакладуць новы асфальт, бо гэтаму, што ў нас пад нагамі,  33 гады. З пачатку работы нашай дзіцячай установы на яе вулічнай тэрыторыі ні разу не  праводзіўся рамонт, – гаворыць Аксана Нікандраўна. – Забягаючы крыху наперад скажу, што мы  разам з бацькамі   плануем размясціць на тэрыторыі садка пляцоўку для даследчай дзейнасці, на якой  з дапамогай пяску і вады нашы выхаванцы змогуць развіваць мелкую маторыку рук.

Аксана Нікандраўна выказала словы падзякі старшыні райвыканкама Аляксандру Шубскаму, які не застаўся раўнадушным да узнятых пытанняў, не даваў пустых абяцанняў, а вызначыўшы аб’ёмы работ, пасадзейнічаў  таму, каб яны былі выкананы якасна і ў кароткія тэрміны.

– Мая дачушка Маша ходзіць у гэты садок ужо трэці год. Мне было непрыемна, што прыходзілася кожны ранак вадзіць і вазіць яе каля смеццевых кантэйнераў. Добра праглядаліся яны і з вокан  дзіцячага садка.  Цяпер кантэйнеры прыбралі, хмызняк высеклі,паўзгнілыя старыя дашчатыя пабудовы  разабралі і эстэтычны выгляд стаў іншым. Прыемна  паглядзець навокал! Што датычыць стаянкі ля садка, то гэта проста выдатная ідэя! Не трэба баяцца, што заплаціш штраф, спыняцца за 300-200 метраў і ісці пешшу –  даязджаеш прама  да веснічак. Дзякуем за работу! –  сказала  Ірына Веньямінаўна Федаровіч.

Аднагалосна падтрымаў жанчыну і тата-аўтамабіліст Аляксандр Генадзьевіч Качан, які прывозіць у садок сына Антона: “Рад усяму, што робіцца ў горадзе для нас. Калі адчуваеш клопат пра сябе, нашых дзяцей, пра наш адпачынак, рэальна хочацца  вынікамі сваёй працы на рабочым месцы дзякаваць за зробленае”.

На 20 ліпеня кошт усіх згаданых  работ  па добраўпарадкаванні складае 99 тысяч 999 рублёў 70 капеек.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru