Некалькі этапаў праекта «Кулінарная спадчына» прайшлі ў Чачалях

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Веснік Глыбоччыны” ўжо расказваў аб праекце “Кулінарная спадчына”  вядомага эскперта беларускай і славянскай кухні” і  аўтара  кніг Алены Мікульчык.

Елена Микульчик

Некалькі яго этапаў у  форме конкусаў і дэгустацый, а таксама прадстаўленне кнігі “Смак беларускай кухні” праходзілі  на базе філіяла  “Дом адпачынку “Чачалі” ААТ “Глыбоцкі МКК” пры падтрымцы яго начальніка   Людмілы Чэбан  і прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Глыбоцкі МКК”.

Елена Микульчик, Артем и Ксения Лукьяненко

11 ліпеня Алена Мікульчык са сваёй камандай – сябрамі і ўдзельнікамі праекта — зноў пабывала на Глыбоччыне. Яна прыгатавала і прадставіла   стравы “Радзівілаўскай кухні”, якія некалі падавалі  прадстаўнікам  гэтага вядомага шляхецкага роду. Адметна тое, што ў якасці  дэгустатараў у Чачалях пабывалі знакамітыя беларускія выканаўцы,  дуэт “NaviBand” у складзе Арцёма і Ксеніі Лук’яненкаў. Інтэрв’ю з імі і больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства  чытайце ў  бліжэйшых нумарах газеты.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru