Дзень беларускага брэнда ў Віцебску прайшоў пад слоганам «Свой сярод сваіх»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Арганізатарамі гэтага мерапрыемства  сталі ТАА “БелБрэнд Аудыт”, камітэт эканомікі аблвыканкама, Віцебскі гарвыканкам, ДП “Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу”, галоўнае ўпраўленне па адукацыі, упраўленне культуры аблвыканкама, ДУ “Цэнтр культуры “Віцебск” і абласная арганізацыя ГА “Беларускі рэспубліканскі Саюз моладзі”.

Дзень беларускага брэнда

Праграма свята ўключала ў сябе шмат цікавага: выставы Еўразійскай Творчай Гільдыі і беларускіх мастакоў; прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, народных майстроў, рамеснікаў і дызайнераў, на якой можна было не толькі ўбачыць і падзівіцца, але  пакаштаваць  і купіць смачныя навінкі вытворчасці і эксклюзіўныя вырабы; выстава інавацыйных праектаў; паказ модных калекцый дызайнераў Нацыянальнай школы прыгажосці; арт-квест па гістарычных і культурных мясцінах Віцебска; брэнд-лабараторыя, прэзентацыі і майстр-класы па стварэнні і рэкламе  беларускіх брэндаў, літаратурныя чытанні, прэзентацыі паэтычнага  зборніка вершаў  класікаў беларускай паэзіі Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа,  выдадзенага ў Лондане пры ўдзеле Пасольства Рэспублікі Беларусь у Велікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Кожны мог знайсці тут куточак для душы, знаёмства і карыснага адпачынку.

Дзень беларускага брэнда

—Прыемна, што на  гэтае свята запрасілі і прадстаўнікоў Глыбоччыны. Акрамя мяне ў ім прынялі ўдзел фіналісткі рэспубліканскага этапа маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі” Аксана Рудак, Кацярына Курдо, Ксенія Хахолка і Юлія Атопкіна. Дзяўчаты пад кіраўніцтвам Аксаны Шпакавай прадстаўлялі праект “Лялька. Бай”. Зробленыя рукамі выхаванцаў гуртка “Дэкаратыўны дызайн” Цэнтра дзяцей і моладзі пад кіраўніцтва Ірыны Пачкоўскай лялькі былі не толькі апрануты ў нацыянальныя  ўборы, але  мелі казачныя имёны і чыста наш, мясцовы,  говар, — расказвае  II сакратар РК ГА “БРСМ” Юлія Казлова.

Дзень беларускага брэнда

Дзед Баюн, напрыклад, распавядаў прысутным на свяце беларускія казкі,  Весялінка спявала беларускія народныя песні,  Сплюша – калыханкі, пад якія соладка  засынаюць дзеткі….Гледачам вельмі спадабаліся глыбоцкія лялькі, якія размаўлялі і спявалі па-беларуску.

Дзень беларускага брэнда

У рамках  свята былі падведзены вынікі рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання “Маладзёжны брэнд-2020”. У розных намінацыях узнагароды атрымалі такія  вядомыя беларускія брэнды, як “Дарыда”, “Марка”, “Марк Фармэль” і іншыя, у тым ліку Падзяку  арганізатараў мерапрыемства —  Юлія Казлова, а мы – сертыфікат удзельнікаў.

Дзень беларускага брэнда

Выдатную музыку і добры настрой на працягу ўсяго мерапрыемства гледачам дарылі каманда чэрлідынгу “Night wolfs” і музычнага  праекта  “OliA, удзельнікі канцэртнай праграмы “Музычная гісторыя Беларусі”,  лаўрэат Міжнароднай  музычнай прэміі ЕАЭС “Belbrand AWARD” Аляксандр Музыкантаў, фіналістка Нацыянальнага адбору Еўрабачання Дар’я Хмяльніцкая  і іншыя, не менш таленавітыя, хлопцы і дзяўчаты.

Мне здаецца, што слоган “Свой сярод сваіх”, пад якім праходзіла свята, выдатна адлюстроўвае сутнасць мерапрыемства, якое,  сабрала і аб’яднала   таленавітых, творчых і працавітых людзей,  якія ўмеюць і гатовы  дасягаць пастаўленых мэт. Свята беларускага брэнда стала  месцам, дзе мы маглі знайсці новых сяброў, атрымаць цікавы і карысны досвед, набыць новыя веды і проста класна   правесці вольны  час.

Кацярына Курдо, СШ№3.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru