Будаўнічая брыгада УП ЖКГ працягвае працу па добраўпарадкаванню Глыбокага

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 4,00 из 5)
Загрузка...

Лета – гарачая пара не толькі для вяскоўцаў, але і для работнікаў  будаўнічай брыгады УП ЖКГ. Чацвёрты месяц яны займаюцца добраўпарадкаваннем гарадскіх тэрыторый.

Будаўнічая брыгада УП ЖКГ

Напярэдадні Дня Незалежнасці  поўнасцю закончылі рамонтныя работы на ўчастку вуліцы Ламаносава побач з дзіцячай пляцоўкай “Брыганціна”. Уздоўж рэчкі Бярозаўка  пракладзены тратуар, пастаўлены  парныя лаўкі для адпачынку гараджан. Па новым тратуары ўжо ходзяць жыхары вуліцы Мінскай. На 50% выкананы работы па замене бардзюрнага каменя і праколадцы тратуараў па вуліцы Калініна.

Будаўнічая брыгада УП ЖКГ

Актыўна працуюць там работнікі філіяла Глыбоцкія электрычныя сеткі, а тратуарную плітку прадстаўляем мы – яна ў нас уласнай вытворчасці,  гаворыць майстар УП ЖКГ  Віктар Шышко. – Цяпер  будаўнічая брыгада нашага прадпрыемства працуе на ўчастку дарогі, што вядзе да дзіцячага садка №4. Сёння на аб’екце задзейнічаны  міні-экскаватар Е-16, якім упраўляе Сяргей Мартыновіч, і “Беларус-320”, на якім працуе Міхаіл Шарабайка, а таксама  рабочыя  Юрый Шышко, Андрэй Плескачэўскі, Дзмітрый Раманчук, Юрый Нікіцін і брыгадзір Аляксандр Капшуль.

Будаўнічая брыгада УП ЖКГ

Са слоў Віктара Уладзіміравіча, на  гэтым участку будзе ўкладзена па 115 метраў квадратных бардзюрнага і дарожнага каменя і 175 метраў квадратных тратуарнай пліткі.

За тыдзень, думаю, з даведзеным аб’ёмам работ справімся. Чарговы аб’ект – вуліца Савецкая.  За выдзеленыя нам са сродкаў так званага дарожнага збору 20 тысяч рублёў плануем пакласці тратуар паміж двума аўтобуснымі прыпынкамі з боку возера Вялікае,  сказаў  Віктар Уладзіміравіч.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru