Вядомай жыхарцы Глыбоччыны Сцепанідзе Аляксандраўне Лупач – 80

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

“Зорачка Вы наша! І не толькі наша мясцовая, а міжнародная зорка! Вас усе ведаюць”, – з такімі словамі звярталася метадыст метадычнага аддзела Глыбоцкага цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Наталля Уладзіміраўна Нікіфаровіч да самай вядомай у раёне і далёка за яго межамі жыхаркі вёскі Дзеркаўшчына.

Сцепаніда Лупач
Сцепаніда Лупач

А нагода для такіх слоў была надзіва прыемная: Сцепанідзе Аляксандраўне Лупач споўнілася 80 гадоў! Дзякуючы ёй, пра жытнёвы хлеб Глыбоччыны ведаюць ці не ва ўсім свеце. Сцепаніда Аляксандраўна – носьбіт старажытнага рэцэпта выпечкі хлеба.

Даведка. 16 студзеня 2013 г. ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Сярод іншага на разгляд Рады было вынесена пытанне пра наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыйнай тэхналогіі выпечкі жытняга хлеба.

– Няма такога чалавека, які б не каштаваў Сцешын хлеб (так ласкава завуць гаспадыню ў вёсцы). І няма такога куточка, у якім бы не ведалі пра Сцепаніду Лупач і водар яе жытнёвага хлеба, – запэўнівае Наталля Уладзіміраўна.

Сцепаніда Лупач

І сапраўды так. У пацвярджэнне нашых слоў загляніце ў Інтэрнэт, увядзіце ў пошукавік словы “Сцепаніда Лупач”– і як адзін за адным пасыпяцца матэрыялы і пра яе саму, і пра яе хлеб. Відэа, фота, нарысы…

Паколькі свой дзень нараджэння наша зорачка адзначае два разы на год: 25 чэрвеня і 12 ліпеня, то і кожны дзень між гэтымі датамі можна лічыць юбілейным і жадаць-жадаць імянінніцы:   

Шчасця ў будні, шчасця ў святы,
Хай добрыя весткі прыходзяць у хату,
Хай будуць заўсёды здароўе і сіла,
Жыццё няхай будзе доўгім, шчаслівым!

З юбілеем, Сцепаніда Аляксандраўна!

Фота Алены Менжынскай

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru