У Глыбокім пачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню вышыванкі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

“…А мы з табою вышыванкі
Матуліны ці збераглі?”

Самы час згадаць гэтыя радкі з верша “Вышыванкі” Алеся Жыгунова, бо 2  ліпеня ў нашай рэспубліцы гэты дзень прысвячаецца вышытаму нацыянальнаму арнаменту.

семья бортник
 Сям’я Бортнік з вёскі Мацюкова Глыбоцкага раёна

 Да Дня вышыванкі  рыхтуюцца  і  ў нашым раёне. Глыбоцкі РК ГА “БРСМ” разам з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама пры падтрымцы раённага гісторыка-этнаграфічнага музея ўжо правёў 29 чэрвеня  для працоўнай моладзі  і членаў “БРСМ” велапрабег #ровар.by. Яго ўдзельнікі з велаэкскурсіяй даехалі  да “беларускага Версаля”, каб  у культурна-дэндралагічным комплексе правесці дабрачынную акцыю “Аднаўленне святынь. Скарбы роднай Беларусі”  і адкрыты дыялог “Беларусь:  учора, сёння, заўтра”.

З панядзелка пачалася акцыя “Падары немаўляці вышыванку”. Маладых маці і іх малышоў, якія народзяцца ў час з 29 чэрвеня па 5 ліпеня, чакаюць падаруначкі ад нашай грамадскай арганізацыі і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

З 29 чэрвеня па 3 ліпеня  “ФОТАцэнтр” І.І. Касевіча  праводзіць тэматычную  фотасесію. Жадаючыя  сфатаграфавацца ў вышыванцы могуць гэта зрабіць са зніжкай у 10 %. Можна правесці і сямейную сесію ў вышыванках, толькі загадзя дамовіўшыся з фатографам.

Яшчэ адно наша мерапрыемства – фотаконкурс “Сэлфі з вышыванкай”, распачаты  2 чэрвеня, – блізіцца да завяршэння. Чакаем вынікаў з рэспублікі. А фотаздымкі нашых удзельнікаў можна ўбачыць на старонцы “Глубокский РК ОО “БРСМ”” сацыяльнай сеткі “ВКонтакте”.

А менавіта 2 ліпеня ў інтэрнэт-акаунце Глыбоцкага РК ГА “БРСМ” пакажам майстар-клас нашых рамеснікаў “Зрабі вышыванку”. На Цэнтральнай плошчы горада будзе гучаць радыёгазета “У гэты дзень пра вышыванку”. Аматараў прыгод чакае квэст “Знайдзі вышыванку”. На нашых старонках “БРСМ” і “Молодёжь Глубоччины” сацыяльных сетак “ВКонтакте” і “Instagram” будзем даваць пытанні: адкажаце правільна і хутка – адшукаеце месца ў горадзе, дзе мы пакінулі для вас сюрпрыз – вельмі прыгожую вышыванку ў падарунак.

Гэта наша з вамі свята, глыбачане! Сваю нацыянальную культуру, свае вытокі, свае карані трэба памятаць – далучайцеся!   

Ж. Нарыцына,
першы сакратар РК ГА “БРСМ”

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru