На мінулым тыдні ФК “Глыбокае” правёў таварыскую сустрэчу з футбольным клубам з Міёр. Ва ўпартай барацьбе нашы землякі перамаглі з лікам 3:2.

А ў нядзелю, 27 чэрвеня, на сваім стадыёне каманда правядзе першы афіцыйны матч у рамках першынства вобласці па футболе 2020 года.
ФК “Глыбокае” трапіў у адну групу з калектывамі з Оршы, Лепеля, Міёр, Верхнядзвінска, Пастаў. Група даволі складаная. ФК “Лепель” – мінулагодні чэмпіён вобласці, складзе канкурэнцыю ў барацьбе за высокае месца і ФК “Мясакамбінат” (Орша). Ды і іншыя каманды маюць вялікі вопыт выступленняў у першынстве, і кожная з іх можна парадаваць сваіх балельшчыкаў выніковай гульнёй.
Па словах трэнера каманды Вячаслава Богуша, за нашу каманду будуць гуляць такія вядомыя ігракі, як Арцём і Ілья Жыгулёўцавы, Уладзімір Сандзюк, Яўген Кянько, Ігар Рагавы, Аляксей Трапук, а таксама некалькі футбалістаў з Шаркаўшчынскага раёна.
Пачатак сустрэчы ў 15 гадзін 15 хвілін.