Аб тым, колькі ў раёне лазняў i як яны працуюць

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...
Баня в Глубоком

Аб тым, колькі ў раёне лазняў, як яны працуюць і як ідуць справы ў рэальнасці, мы гаворым з майстрам участка добраўпарадкавання  лазне-гасцінічнай  гаспадаркі УП ЖКГ Наталляй Уладзіміраўнай Мялешка,  майстрам Падсвільскага ўчастка УП ЖКГ Зояй Іванаўнай Шумскай і галоўным эканамістам гэтага прадпрыемства  Алінай Анатольеўнай Юргель.

На працягу трох гадоў у глыбоцкай грамадскай лазні ішла маштабная мадэрнізацыя. Што было зроблена за гэты час?

Н. Малеша: Рэканструявалі ўнутраныя і вонкавыя сеткі цепла-, электра- і водазабеспячэння, газіфікацыі,  каналізацыі,  тэлефанізацыі. Правялі цеплавую мадэрнізацыю вонкавых сцен будынка і аснасцілі яго сучаснай сістэмай пажарнай сігналізацыі. Перапланавалі ўнутраныя памяшканні і выканалі  іх унутраную аддзелку. Рэканструявалі мужчынскі і жаночы басейны з усталяваннем водападрыхтоўкі, ацяплення, вентыляцыі і кандыцыяніравання паветра. Правялі мадэрнізацыю душавых памяшканняў з абсталяваннем душавых сямейнага тыпу, а ў рамках мерапрыемстваў па ўкараненні безбар’ернага асяроддзя  зрабілі душавыя для інвалідаў. Укаранілі сучасную сістэму  ўліку часу наведванняў. Добраўпарадкавалі прылягаючую  тэрыторыю. Рэканструкцыя гарадской  лазні праводзілася падрадным шляхам, і ў чацвёртым квартале 2015 года яна была ўведзена ў эксплуатацыю.

– Якая змяшчальнасць грамадской  лазні  ў Глыбокім пасля праведзенай рэканструкцыі?

Н. Малеша:  Лазня разлічана на 100 памывачных месц: па 50 у жаночым і мужчынскім аддзяленнях, яшчэ 17 месц  ёсць у душавым аддзяленні.

– Якія паслугі  прадстаўляе лазневы комплекс глыбачанам?

Н. Малеша: Да паслуг кліентаў памывачнае аддзяленне, душ, сауна, пакой адпачынку, фен. У нас можна купіць  венікі, прыналежнасці для парылкі, шампунь і мыла, сродкі асабістай гігіены, ручнікі, шапачкі для плавання, тапкі для сауны, а таксама напіткі і піва. У касе лазні прадаюцца абанементы для наведвання лазні і падаруначныя сертыфікаты на яе паслугі. Арганізавалі работу з прадпрыемствамі па пералічэнні. Памяшканні, якія не выкарыстоўваем, здаём у арэнд. Але, нягледзячы на прымаемыя меры,  памывачныя паслугі даходу прадпрыемству не прыносяць.

– Што зроблена для зніжэння сабеконту лазні і душавых?

– Н. Малеша: Распрацаваны  комплекс мер і праведзена аптымізацыя затрат. Першае: з  2016 года парыльныя памяшканні лазні ў мужчынскім і жаночым аддзяленнях, якія раней ацяпляліся электрычнымі каменкамі, цяпер  награваем катламі, якія працуюць на мясцовых відах паліва. У выніку  расход  электрычнасці на падагрэў значна зменшыўся. Другое: аптымізавалі колькасць персаналу і  тым самым атрымалі эканомію фонда заработнай платы. Трэцяе:  з улікам зробленага аналізу наведвання лазні грамадзянамі, устанавілі найбольш аптымальны рэжым  яе работы:  на два дні зменшылі колькасць дзён работы памывачнага аддзялення. Чацвёртае: летась у рамках  праекта мясцовай ініцыятывы “Першы крок эфектыўнага  выканання абавязкаў  Глыбоцкага раёна “Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі” набылі і ўстанавілі геліяводанагравальную сістэму разам з цеплавой помпай з іх інтэграцыяй ва ўжо існуючыя інжынерныя цеплатэхнічныя сеткі ў лазневым комплексе прадпрыемства, што дапамагло мінімізіраваць расход цеплаэнергіі.

– У раёне працуюць усяго дзве грамадскія лазні. Пра глыбоцкую мы пагаварылі, а наколькі запатрабаваны  гэтыя паслугі  ў падсвільчан?

– З. Шумская: Па прычыне таго, што  многія падсвільчане  правялі выгоды – халодную і гарачую ваду, якая падаецца пастаянна,  — у дамы і кватэры, устанавілі ванны і душавыя кабіны, а жыхары прылягаючых вёсак маюць асабістыя лазні, грамадская ў пасёлку асаблівым попатам не карыстаецца. Прыходзяць  сюды  ў  асноўным  аматары парылкі. У лазні   30 жаночых і мужчынскіх  памывачныях месцаў. Працуе лазня 8 гадзін, з 13.00 да 21.00, адзін раз у тыдзень – у суботу. Білет, як і ў Глыбокім, каштуе 6 рублёў 50  капеек. Сітуацыю ўскладніла пандэмія,  у  лютым-сакавіку, напрыклад, колькасць жадаючых памыцца  значна зменшылася. У дзень  мы абслугоўвалі  максімум  30 чалавек. Каб  мець хоць невялікі прыбытак,  кліентаў у дзень павінна быць у тры разы больш.

– Як эканаміст, скажыце : наколькі стратная лазневая сфера?

А. Юргель: У глыбоцкай лазні за студзень—май гэтага года памыліся 5 тысяч  447 чалавек.  Напрыклад, у студзені, паслугамі лазні пакарысталася 1 тысяча 353 чалавекі,  у лютым – 1. 419, сакавіку – 1. 124, а  ў  красавіку, у сувязі з пандэміяй, толькі 646. Адпаведна знізілася і выручка. Так, у студзені лазня зарабіла 9 тысяч 192 рублі, у лютым – 9. 504, у сакавіку – 7 562, а ў красавіку ўсяго 4 тысячы 384 рублі. Выручка за 5 месяцаў 2020 года склала 36 тысяч 749 рублёў і гэтая сума пакрыла  ўсяго 54% затрат. Страты за 5 месяцаў па дадзеным аб’екце  — 28 тысяч 367 рублёў.

У Падсвільскай лазні за студзень памыліся 137 чалавек, у лютым – 105, у сакавіку – 56, у красавіку –93, у маі – 99 – усяго  490 чалавек. Выручка за 5 месяцаў склала 3 тысячы 102 рублі і пакрыла толькі 38,6% затрат на работу лазні. Страты склалі  каля васьмі тысяч рублёў. Але ўстаноўлены дзяржавай сацыяльны стандарт у плане абслугоўвання жыхароў  сельскай мясцовасці мы выконваем нават пры ўмове стратнасці,  сумы якіх мы перакрываем прыбыткамі  ад дзейнасці іншых падраздзяленняў  уласнай вытворчасці.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru