Новы прыватны бізнес працуе на Глыбоччыне

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Адным з вектараў  развіцця эканомікі з’яўляецца стварэнне новых прадпрыемстваў і  вытворчасцяў і, як вынік, – новых рабочых месцаў. Асабліва актуальна гэтае пытанне для невялікіх населеных пунктаў у сельскай  мясцовасці, дзе, як прынята лічыць, у вяскоўцаў няма асаблівага выбару з працаўладкаваннем. Але сёння, дзякуючы ініцыятыўным прадпрымальным людзям, гэтая сітуацыя змяняецца ў лепшы бок.

Глубокский мебельный цех
Прадпрыемства – Таварыства з абмежаванай адказнасцю (ТАА) “Глыбоцкі мэблевы цэх”.

Рашэннем Віцебскага аблвыканкама № 124 ад 23.12. 2019 года “Аб выкананні асноўных параметраў прагноза сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2020 год” нашаму раёну даведзена заданне па працаўладкаванню грамадзян на наноў створаныя працоўныя месцы.  За бягучы год  пытанне  працоўнай занятасці такім чынам павінны вырашыць 175 жыхароў Глыбоччыны. Свой уклад у рэалізацыю Дзяржаўнай  праграмы “Аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады”, уносяць і прадстаўнікі прыватнага бізнесу. Сёння  мы раскажам пра новае прадпрыемства – Таварыства з абмежаванай адказнасцю (ТАА) “Глыбоцкі мэблевы цэх”.  Шанц вяскоўцам знайсці працу па суседстве з домам, даў Сяргей Забалоцкі, наладзіўшы ў адной з вёсак  раёна міні-прадпрыемства па выпуску мэблі.

Глубокский мебельный цех
Лінія распілоўкі

Сяргей Уладзіміравіч – малады чалавек  з дзесяцігадовым вопытам работы ў сферы вытворчасці вучнёўскай мэблі і рэалізацыі яе праз сістэму дзяржзакупак. З гэтага года  ён жыве і працуе на Глыбоччыне, бо ў сакавіку  адкрыў у Абрубе-Беразвецкім уласную справу вышэй названага профілю.

Глубокский мебельный цех

Сяргей Уладзіміравіч, не раздумваючы, адказаў на пытанне, чаму  менавіта наш, Глыбоцкі раён, стаў пляцоўкай для рэалізацыі яго ідэй і прафесійных амбіцый.

– У пошуках патэнцыяльных заказчыкаў і  рынкаў збыту я аб’ехаў усе вобласці і рэгіёны краіны. У Глыбокім, як нідзе, мясцовая ўлада зацікаўлена ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, гатова і ахвотна ідзе на канструктыўны дыялог з прадстаўнікамі бізнесу, падтрымлівае  прадпрымальніцкую ініцыятыву і дапамагае ў арганізацыі дзейнасці, стварае камфортныя ўмовы для работы, росту і развіцця уласнай справы – гэта першае. Другое: бізнес, які развіваецца ў сельскай мясцовасці,  дапамагае занятасці вяскоўцам, якім у глыбінцы даволі няпроста знайсці работу, і  па гэтай прычыне мае дзяржаўныя льготы, што, без сумневу,  зніжае фінансавую нагрузку прадпрыемства і  садзейнічае развіццю ўласнай справы. За даволі кароткі час мы вырашылі пытанне з размяшчэннем рабочых цэхаў, закупілі  лінію дрэваапрацоўкі італьянскай вытворчасці, абсталяванне для парашкова-палімернай афарбоўкі, кант-абліцовачныя станкі, неабходны інструмент, набралі штат. Цяпер у нас – кампактнае  міні-прадпрыемства, на якім працуюць дзесяць чалавек, з якіх 5 – інваліды  II  і  III груп, трое з іх –  мясцовыя жыхары, двое – займаюцца  развіццём  сферы продажаў дыстанцыйна. Прыярытэтны від  прадукцыі – вучнёўскія камплекты  для класаў і працоўных кабінетаў, заказчыкамі якіх з’яўляюцца аддзелы адукацыі краіны. Што датычыць аб’ёмаў, то  магчымасці прадпрыемства дазваляюць выпускаць  па 2 тысячы камплектаў  у месяц.

Глубокский мебельный цех

– Акрамя гэтага мы вырабляем  стэлажы і паліцы для бібліятэк,  шафы для абутку. Нядаўна адгрузілі па заказах ложкі  Глыбоцкаму, Шаркаўшчынскаму, Браслаўскаму і Аршанскаму дамам-інтэрнатам. Уся прадукцыя сертыфікаваная, па якасці і бяспецы адпавядае ўстаноўленым дзяржстандартам, – уступае ў размову начальнік вытворчасці Андрэй Мяркулаў. 

– Мы яшчэ толькі робім першыя крокі. Працуем  у няпростых  умовах пандэміі, якая напрамую ўплывае на колькасць заказаў, а, значыць, і на фінансавую складаемую прадпрыемства. І ўсё ж, нягледзячы на гэта, мы з аптымізмам думаем аб  перспектыве, – гаворыць Сяргей Уладзіміравіч. – Плануем купіць металаапрацоўчую лінію, пашырыць асартымент тавараў і асвоіць выпуск новых узораў, напрыклад,  металічных секцый для залаў чакання вакзалаў. Даволі надзённае пытанне і набор кадраў.  У нашым калектыве мы хацелі б бачыць  граматных спецыялістаў па продажах, юрыста, бухгалтара, патрэбны нам упакоўшчык гатовай прадукцыі, дворнік і прыбіральшчыца.  Мы гатовы дапамагчы з працаўладкаваннем тым, у каго дастаткова ведаў і вопыту, а таксама жадання і старання развіваць наш бізнес.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru