Дарога на Язна асфальтуецца

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Сёлета ў планах ДРБУ№145 адрамантаваць 9,5 кіламетраў аўтамабільных  дарог, у тым ліку 8,5 – з асфальтавым пакрыццём.

Дорога на Язно

Рамонтныя работы на ўчастку  дарогі  Дрэтунь-Дзісна-Празарокі (ад Празарок на Язна)  працягам 6 кіламетраў 400 метраў вядуцца з сярэдзіны красавіка.

Цяпер на аб’екце задзейнічаны  два  каткі,  асфальтаўкладчык, машына  для падвозкі вады, аўтагудранатар, трактар са шчоткай. Кожны дзень 5 МАЗаў возяць на аб’ект асфальтавую сумесь з завода.  На рамонтных работах, якія трапілі ў аб’ектыў фотаапарата  28 мая, была занята брыгада майстра Андрэя Цяліцы, – расказвае дырэктар ДРБУ№145 Юрый Бервячонак. – Адрамантаваную дарогу мы   павінны здаць у эксплуатацыю ў жніўні бягучага года. Кошт рамонтных работ – каля 650 тысяч рублёў.

Дорога на Язно

Хоць на год “Віцебскаблдарбуд” запланаваў выдзеліць нашаму раёну 893 тысячы рублёў і з іх 650 тысяч мы ўкладзём у новую дарогу на Язна,  будзем старацца  выканаць  вызначаныя абъёмы работ. Паляпшаць стан дарог Глыбокае-Круляўшчызна-Докшыцы, Зябкі-Ушачы, Юнькі-Варапаева-Мярэцкія; рамантаваць  пад’езды да аграгарадкоў і  населеных пунктаў, у якіх пражываюць ад 200 да 500 жыхароў; пастаянную увагу ўдзяляць дарогам, па якіх ходзяць школьныя аўтобусы, бо гэта напрамую звязана з бяспекай дзяцей. Ачыстка прыдарожных паслос ад смецця,  ачыстка іх ад хмызнякоў, абкос  ўзбочын дарог і адкосаў,  устаноўка, замена, узнаўленне дарожных знакаў, рамонт і абнаўленне дарожных павільёнаў і мастоў – усё гэта мы робім  і будзем рабіць на працягу года.

Фота П. Дранькова

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru