У мікрараёне Паўночны адкрылася “Булачная”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

“Булачная” філіяла “Глыбоцкі хлебазавод” РУПП “Віцебскхлебпрам” пачала працаваць 3 чэрвеня.

Булочная

Размясцілася яна на арэндуемых плошчах гандлёвага цэнтра “Дабраном”. Для закупкі халадзільнага абсталявання вітрын і мэблі затрачана 8 тысяч уласных сродкаў прадпрыемства.

Акрамя хлебабулачных вырабаў і кандытаркіх прысмакаў прадаўцы Таццяна Патарочына і Ірына Крупко прапануюць пакупнікам прадукцыю мясцовых прадпрыемстваў-вытворцаў – мяса- і малочнакансервавага камбінатаў.

Булочная

У буднія дні з панядзелка па пятніцу “Булачная” працуе з 9.00 да 19.00, у выхадныя дні – з 9.00 да 17.00.

Дзень адкрыцця “Булачнай” стаў прыемным сюрпрызам для першых пакупнікоў. Выпускніца  СШ№1 Аляксандра Глямбоцкая, якая прыйшла ў магазін пасля экзамена, атрымала ў падарунак  торт, а Ягор Дударонак  па яго просьбе – пірожнае для любімай мамы.

Булочная

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru