«Тыдзень дабрыні» на Глыбоччыне абвясцілі валанцёры-актывісты

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Дабрачынную акцыю  «Тыдзень дабрыні»  актывісты Глыбоцкай раённай арганізацыі валанцёрскага руху БРСМ “Добрае Сэрца” распачалі  ў аўторак.

Глубокский РК ОО БРСМ

Нагадаем, што мерапрыемствы праходзяць у рамках круглагадовага рэспубліканскага праекта “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям”.

Глубокский РК ОО БРСМ

– Валанцёрскі атрад “Твой выбор” аказаў адрасную дабрачынную дапамогу Зінаідзе Іванаўне Зайкоўскай. Юнакі і дзяўчаты займаліся добраўпарадкаваннем прысядзібнага ўчастка: пасадзілі туі, прапалоі маліннік, клумбы з кветкамі, устанавілі садовыя арэлі, пафарбавалі агароджу, – пералічвала добрыя справы аднаго дня з дабрачыннага тыдня першы сакратар РК ГА “БРСМ” Жанна Нарыцына.

Глубокский РК ОО БРСМ

Валанцёры-актывісты прадоўжылі  тварыць добрыя справы і дапамагаць пажылым людзям і ў наступныя дні.

Глубокский РК ОО БРСМ

– У сераду мы прыйшлі на дапамогу ветэрану працы Марыі Канстанцінаўне  Паляк: ускапалі  зямлю і падрыхтавалі градкі, пасадзілі бульбу, цыбулю, моркву, радыс і агуркі, – расказвае маладзёжны лідар. – Мы рады, што аказалі  дапамогу Марыі Канстанцінўне. Лепш самая малая дапамога, чым самая вялікая спагада.

Глубокский РК ОО БРСМ

“Тыдзень дабрыні” працягваецца.

Глубокский РК ОО БРСМ

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru