Старшыня Глыбоцкага райвыканкама віншуе ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і жыхароў Глыбоччыны з Днём Перамогі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Глыбоччыны!

         Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта сардэчна віншую вас з 75-й гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!

         Гэта самая памятная і ўрачыстая дата ў нашай гісторыі. Для ўсіх пакаленняў Дзень Перамогі з’яўляецца самым дарагім святам, якое выклікае адначасова пачуцці радасці і гордасці, смутку і горычы.

         Гады вайны сталі цяжкім выпрабаваннем і вялікай трагедыяй, якая забрала мільёны жыццяў. На фронце і ў тыле наш народ праявіў самаадданасць і мужнасць, масавы гераізм і гарачы патрыятызм. Такой стойкасці духа гісторыя чалавецтва яшчэ не ведала. 

         Дарагой цаной дасталася перамога. Кожны трэці жыхар нашай вобласці загінуў у вогненным гарніле Вялікая Айчынная вайны. За час акупацыі на Глыбоччыне было поўнасцю знішчана 17 населенных пунктаў, расстраляна і замучана больш за 10 тысяч чалавек, на франтах і ў партызанскіх атрадах загінуў 1 651 жыхар раёна, 899 чалавек вывезена ў Германію, і толькі 555 з іх вярнуліся на радзіму. За праяўленыя мужнасць і гераізм нашы землякі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод. Двое ўраджэнцаў Глыбоччыны сталі Героямі Савецкага Саюза.

        Сёння на тэрыторыі раёна знаходзіцца 33 вайсковыя пахаванні, у якіх знайшлі свой апошні спачын больш за сорак тысяч воінаў,  патрыётаў, якія аддалі сваё жыццё за вызваленне нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Памяць аб іх мы сёння свята зберагаем у сваіх сэрцах.

         Шчыра ўдзячныя ветэранам вайны, усім тым, хто выстаяў у гады ваеннага ліхалецця і ў жорсткай барацьбе здабыў свабоду і незалежнасць, хто пасля вайны аднаўляў і затым умацоўваў народную гаспадарку Глыбоччыны. Ратныя подзвігі і слаўныя працоўныя традыцыі старэйшых пакаленняў з’яўляюцца каштоўнейшым скарбам для нашай моладзі.

         З Днём Перамогі, дарагія ветэраны, жыхары Глыбоччыны! Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ў кожнай сям’і і ў кожным доме.

Старшыня Глыбоцкага 
раённага выканаўчага камітэта 
 А.М. Шубскі

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru