Двойчы юбілейны год Георгія Крывёнка

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 3,50 из 5)
Загрузка...

Для Георгія Віктаравіча Крывёнка  Глыбоччына стала месцам, дзе ён і нарадзіўся, і спатрэбіўся. На малой радзіме мужчына пражыў шэсць дзясяткаў гадоў, з іх 35 – адпрацаваў на малочнакансервавым камбінаце. Двойчы юбілейны год – добрая нагода, каб  азірнуцца  ў  мінулае, пагаварыць пра дзень сённяшні і прыкінуць планы на заўтра.

Георгий Кривенок

Ён – чалавек звычайнай біяграфіі. Быў першым выпускніком СШ№3 горада.  Як і яго равеснікі, хацеў атрымаць вышэйшую адукацыю, але зведаў, што такое  “першы блін комам”. “Зачапіўся” за першае рабочае месца  кінатэхнічнага інспектара ў кінапракаце. Адслужыў. Адчуў радасць, стаўшы студэнтам Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі (БІМСГ). Дыпламаваным  спецыялістам вярнуўся ў роднае Глыбокае і па прапанове былога дырэктара Барыса  Маслёнчанкі стаў працаваць старшым інжынерам-тэхнолагам.  1985 год можна лічыць  пачаткам і яго рабочай  біяграфіі, і першай старонкай летапісу працоўнай дынастыі Крывёнкаў-Глінскіх: яго жонка Ганна працавала на прадпрыемстве эканамістам, а цесць Канстанцін Емельянавіч –  кладаўшчыком. Іх агульны ўнёсак у  працоўную скарбонку  малочнакансервавага камбіната аказаўся большым за сто гадоў.   

Георгий Кривенок

– Пачынаў я са старшага інжынера-тэхнолага бляшана-баначнага цэха.  На той час там былі ўстаноўлены 4 лініі: дзве нямецкай і дзве расійскай вытворчасці. Рамантаваць і абслугоўваць сістэмы аўтаматыкі было не складана  – тэарэтычныя азы прафесіі  набыў у ВНУ, а бясцэнныя веды ў дадатак атрымліваў падчас паўсядзённай вытворчай практыкі, – расказвае Георгій Віктаравіч.

Георгий Кривенок

Здольнага граматнага  работніка на рабоце заўважылі – праз чатыры гады Георгій Віктаравіч пайшоў на павышэнне: стаў намеснікам начальніка цэха, а як выйшаў на заслужаны адпачынак Уладзімір Вінцкоўскі, узначаліў цэх. На гэтай пасадзе  ён працуе  без малога тры дзсяцігоддзі, а ўсяго на працоўным рахунку Георгія Крывёнка 35 гадоў, аддадзеных роднаму прадпрыемству.

На лініі рэзкі бляхі Аксана Дубіна.

– Пры маім непасрэдным удзеле  ў цэху  праходзіла паэтапная  мадэрнізацыя, якая заняла не адзін  год. Старое, з выпрацаваным рэсурсам, абсталяванне,  замянялі сучасным – швейцарскай, нямецкай і італьянскай вытворчасці. Каб пазбавіцца  ад шкодных свінца і волава, якія выкарыстоўвалі ў працэсе вытворчасці бляшанак, паяную  замянілі лініяй са зварным швом, экалагічна чыстай і бяспечнай для здароўя людзей.  Абсталяванне  дарагое, больш складанае ў абслугоўванні, але затраты таго вартыя, бо якасць і эфектыўнасць вытворчасці значна павялічыліся. Да прыкладу,  у  90-ыя гады на старых лініях за хвіліну мы выраблялі 220-240 бляшанак, а цяпер – 500. За сезон, калі хапае малака, з канвеера сыходзяць па 11 мільёнаў бляшанак. Галоўны заказчык гэтай прадукцыі – кансервавы цэх, які забірае іх пад згушчонае малако, – расказвае Георгій Віктаравіч.  – Цяпер  наш цэх працуе  ў дзве змены,  а ў сезон, пры патрэбе, арганізуем і  трэцюю. Наш калектыў, а ў ім 56 чалавек, як адна сям’я: усе старанныя, адказныя, дружныя, зацікаўленыя ў выніках працы. Слесары, наладчыкі, аператары, станочнікі без праблем замяняюць адзін аднаго, што дазваляе звесці да мінімуму  вытворчыя страты. Летуны, якія хочуць  многага і хутка, у  калектыве не затрымліваюцца, а работнікі, якія трымаюцца за свае рабочыя месцы, нягледзячы на выпрабаванні часу, церпяліва і  добрасумленна працуюць на імідж прадпрыемства – гэта наш галоўны і самы каштоўны капітал.

Бляшаныя крышкі вырабляюць Марына Забаўская і Марына Капуста.
Георгий Кривенок

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru