Кіраўніцтва раёна віншуе глыбачан са Святам працы

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

1 мая Глубокое

Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!

Ад імя раённага выканаўчага камітэта шчыра віншую вас са Святам працы. Гэта свята шчырых працаўнікоў, усіх тых, хто сваёй штодзённай добрасумленнай працай мацуе будучыню Глыбоцкага раёна.

Па добрай традыцыі ў першамайскі дзень мы аддаем даніну вялікай павагі людзям працы, ушаноўваем прадстаўнікоў розных прафесій, услаўляем перадавікоў усіх галін народнай гаспадаркі. Гэтае свята з’яўляецца сімвалам салідарнасці працоўных, еднасці ўсіх стваральных сіл грамадства, сімвалам згуртаванасці людзей добрай волі ў іх шчырым памкненні да міру і сацыяльнай справядлівасці.

Сёлетні Першамай асветлены слаўным юбілеем, 75-й гадавінай Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. А таму хачу выказаць сардэчную ўдзячнасць калектывам прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і асабліва – нашым дарагім ветэранам, якія адраджалі народную гаспадарку краю ў пасляваенны час. Іх працоўную эстафету сёння дастойна працягваюць прадстаўнікі маладога пакалення.

Шаноўныя землякі, няхай гэтыя вясновыя дні напоўняцца радасцю і шчасцем, дадуць вам новы зарад бадзёрасці і аптымізму. Няхай у сэрцы кожнага квітнее май, а ў доме пануюць любоў і паразуменне. Шаноўныя землякі, жадаю вам моцнага здароўя і новых працоўных здзяйсненняў!

Старшыня
Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта
 А. М. Шубскі

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru