Спыніць пандэмію: ахова працы можа захаваць жыцці

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Такая сёлета  з улікам  складанай эпідэміялагічнай сітуацыі тэма Сусветнага дня аховы працы.

охрана труда
Фото использовано в качестве иллюстрации

Сусветны дзень аховы працы ставіць  мэту стымуляваць нацыянальны трохбаковы дыялог па пытаннях бяспекі і гігіены працы на рабочых месцах і  будзе накіраваны на барацьбу з успышкай інфекцыйных захворванняў на рабоце з акцэнтам на пандэмію КАВІД-19. Прадстаўнікі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) выкарыстаюць  гэты дзень для павышэння дасведчанасці працуючых  аб укараненні  бяспечных метадаў на рабоце і аб адказнай ролі  службы аховы працы.

–Па ацэнках МАП штогод у свеце адбываюцца  больш за 270 мільёнаў няшчасных выпадкаў на вытворчасці і каля 160 мільёнаў здарэнняў са смяротным зыходам. Кожны дзень па гэтай і па прычыне прафесійных захворванняў гінуць каля 5 тысяч  чалавек. Таму галоўная мэта правядзення  Сусветных дзён аховы працы – прыцягнуць увагу наймальнікаў, работнікаў, прафсаюзных дзеячаў і грамадскасці да праблем вытворчага траўматызму і неспрыяльных умоў працы, актывізаваць  да дзейнасці і спрыяць іх вырашэнню, – гаворыць галоўны спецыяліст аддзела  занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Яўген Васільевіч Пракапенка. – З 1954 года наша краіна стала членам МАТ і  ўдзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах, што праводзяцца па ініцыятыве  гэтай міжнароднай арганізацыі, а прыняты ў 2008 годзе ў Беларусі  Закон “Аб ахове працы” дапамагае ўсім работнікам рэалізаваць замацаванае права на здароўе і бяспечныя ўмовы працы.

Стварыць эфектыўную сістэму кантролю за выкананнем мерапрыемстваў па прафілактыцы вытворчага траўматызму, прафесійных захворванняў, а таксама за своечасовым  выпраўленнем недахопаў і парушэнняў, якія могуць стаць прычынамі траўм, аварый, пажараў, смерці,  а таксама рэальныя механізмы ўздзеяння на наймальнікаў, якія не  ствараюць бяспечныя ўмовы працы для сваіх работнікаў; наладзіць кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, за станам тэрыторый, збудаванняў, абсталявання, санітарна-бытавых памяшканняў, ахоўных сродкаў і прыстасаванняў,  за наяўнасцю сродкаў індывідуальнай аховы для работнікаў, за захаваннем імі правілаў бяспекі і вытворчай дысцыпліны – гэта асноўныя задачы, вырашэнне якіх дапаможа мінімізаваць рызыку вытворчых трагедый, і якія павінны выконваць усе кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях розных форм уласнасці.  А яшчэ пасільны ўклад у барацьбу з траўматызмам і аварыйнасцю на рабочых месцах павінны ўносіць самі работнікі. Пералічаныя вышэй меры ў комплексе з дысцыплінаванасцю, адказнасцю, граматнасцю, ініцыятывай і зацікаўленасцю людзей  дадуць вынік, карысны і для чалавека, і для вытворчасці, і для грамадства ў цэлым.

–Аб тым, што мэтанакіраваная работа ў вызначаным накірунку дае  плён, гавораць лічбы. Калі параўнаць 1991 і 2019 год, то ў Беларусі колькасць работнікаў, якія атрымалі траўмы на вытворчасці, скарацілася ў 10 разоў – з 21 тысячы 628 да 2 тысяч 42 чалавек, а паказчыкі смяротнага траўматызму ў 3 разы – з 402 да 141 выпадка.  Страхавыя выплаты па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў і профзахворванняў па лініі “Дзяржстраху” склалі 126,5 мільёнаў рублёў.  Па Віцебскай вобласці   на вытворчасці летась  траўмы атрымаў 231  чалавек, загінулі 20, – падае факты Яўген Пракапенка. –  Леташні год, на жаль, быў трагічным і для Глыбоччыны: з 9 аварыйных  выпадкаў, якія здарыліся на вытворчасці, два аказаліся смяротнымі. 19 сакавіка пад каўшом экскаватара загінула загадчыца фермы “Бабічы” ААТ “Залатая падкова”, а 2 жніўня – вальшчык леса Глыбоцкага доследнага лясгаса. Тры траўмы – хімічныя апёкі вачэй і цела – атрымалі дзве работніцы УП “Глыбоцкі МКК” і электрагазваршчык УП “Канстанцінаў Двор”. Зафіксаваны таксама падзенне з вышыні і драўлянай апоры, атручваннне работнікаў. Акрамя  ўстаноўленых заканадаўствам патрабаванняў спрацаваў тут і чалавечы фактар: недагляд, неасцярожнасць, выпіты на рабочым месцы алкаголь. Ва ўсіх выпадках  вінаватыя ўстаноўлены і пакараны.

У сувязі з цяперашняй складанай  каронавіруснай сітуацыяй, наймальнікі і работнікі абавязаны прыняць  максімальныя меры аховы людзей на рабочых месцах, не дапусціць ачагоў і распаўсюджвання смяротнай інфекцыі на вытворчасці, берагчы здароўе і жыццё кожнага чалавека, які прыходзіць на працу і павінен жывым вярнуцца дадому.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru