Выбар вакансій – гарантаваны

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Аб выніках рэалізацыі падпраграмы “Садзейнічанне занятасці насельніцтва”  і аб сітуацыі на рынку працы ў сувязі  са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй гаворым з начальнікам аддзела сацыяльна-прававых адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталляй Паўлаўнай Падзюшовай.

трудовая книжка

–Колькі сродкаў выдзелена нашаму раёну ў бягучым годзе для рэалізацыі мерапрыемстваў згаданай падпраграмы?

–З бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда сацыяльнай абароны насельніцтва краіны на бягучы год нам выдзелены 258 тысяч рублёў.

–Для якіх мэт прадугледжаны  гэтыя сродкі?

–Для садзейнічання беспрацоўным у працаўладкаванні на пастаянную работу і ў арганізацыі іх прадпрымальніцкай дзейнасці;  для навучання беспрацоўных прафесіям, якія цяпер запатрабаваны на рынку працы, у тым ліку па канкрэтных заяўках наймальнікаў з гарантыяй працаўладкавання; для  садзейнічання перасялення  беспрацоўных грамадзян і іх сем’яў на новае месца жыхарства; арганізацыі аплачваемых грамадскіх работ і інтэграцыі ў працоўную сферу мэтавых груп насельніцтва.

–Што зроблена  за I  квартал бягучага года?

–За студзень-сакавік на пастаянную работу ўладкаваліся 128 чалавек, з іх 48 – беспрацоўных. Для іх падбіралі варыянты з базы свабодных вакансій і накіроўвалі на толькі што створаныя рабочыя месцы. Асаблівую ўвагу ўдзялілі беспрацоўным, якія мелі дадатковыя гарантыі занятасці:  маладому чалавеку да 21-га ўзросту, які ўпершыню шукаў работу, грамадзяніну, што вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі,  і  інваліду. Трох   чалавек адправілі на навучанне: двух вучылі асновам прадпрымальніцкай дзейнасці, аднаго – на повара. 13 жыхароў раёна занялі на грамадска аплачваемых работах. З 14 заключаных з імі дагавораў 10 прыйшліся на сельвыканкамы, лясгас, Дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў і тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На фінансаванне работ, а гэта добраўпарадкаванне тэрыторый,  бягучы рамонт памяшканняў, пашыў пасцельнай бялізны, лесакультурныя работы, па заключаных дагаворах выдзелена 130 тысяч рублёў. У вольны ад вучобы  час працавалі і  мелі магчымасць зарабіць рубель 30 навучэнцаў  дзяржпрафліцэя і СШ№2 горада. Яны наводзілі парадак на тэрыторыях сваіх навучальных устаноў, рамантавалі школьную  мэблю,  шылі пасцельныя наборы.

Ці ёсць у раёне жадаючыя на пераезд?

–Ёсць. Маладая сям’я з двума дзецьмі з сельскай мясцовасці. Гаспадар  раней працаваў механізатарам ва УП “Мярэцкія”, яго жонка – прадаўцом. У красавіку яны сталі на ўлік у Цэнтры занятасці і згадзіліся на прапанаваны варыянт пераезда. У аграгарадку “Калачы” Лагойскага раёна ім прадстаўляюць жыллё і работу. Пры пераездзе  кожны,  і муж, і жонка, як беспрацоўныя, атрымаюць па 7 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, а гэта па 1 тысячы 673 рублі. Дзяржаўная дапамога для сям’і ў суме большай за 3 тысячы рублёў, для таго, каб абжыцца на новым месцы, лічу, даволі адчувальная.

Калі гаварыць пра варыянт наадварот, то да нас таксама прыязджала дзяўчына з маладым чалавекам з Полацкага раёна. Яны пабывалі ў ААТ “Канстанцінаў Двор”, сустракаліся з кіраўніком гаспадаркі, абмяркоўвалі ўмовы  працы і пражывання.

–Ці выкарыстаў хто-небудзь магчымасць атрымання субсідыі на  адкрыццё ўласнай справы?

–Так. Беспрацоўная дзяўчына з Празарок бясплатна прайшла курсы навучання  па арганізацыі рэстараннай дзейнасці. Паколькі яна жыве ў Мінску, то плануе адкрыць “Астравок кавы” ў адной са сталічных паліклінік, а пазней, калі справа пойдзе паспяхова, хоча арганізаваць гарачыя абеды для работнікаў паліклінікі. Дзяўчына атрымала субсідыю ў суме 3 тысячы 958 рублёў і будзе купляць для работы кава-машыну і кандытарскую прадукцыю.

Малады хлопец з вёскі Вялец па прыкладзе стрыечнага брата хоча заняцца кузнечнай справай. Месца для работы абсталяваў ва ўласным гаражы, бізнес-план і заяву  перадаў нам на разгляд. Думаю, што рашэнне будзе станоўчым. Субсідыю малады чалавек плануе патраціць на зварачны апарат і неабходныя для работы інструменты.

Яшчэ адну маладую беспрацоўную жыхарку раёна мы накіравалі на курсы па падрыхтоўцы майстроў па манікюры. Цяпер дзяўчына працуе па спецыяльнасці ў санаторыі “Пліса”. Паўгода яна будзе набірацца практычнага вопыту,  а Цэнтр занятасці гэты час выплачваць  кампенсаваць наймальніку затраты на аплату яе працы. 

Па такой жа схеме мы арганізавалі адаптацыю да працоўнай дзейнасці інваліда, які цяпер працуе аператарам капіравальнай і размнажальнай тэхнікі у тэрытарыяльным Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

–Ці паўплывала на рынак працы эпідэміялагічная сітуацыя ў сувязі з распаўсюджваннем у краіне віруснай інфекцыі?

–На ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя пакуль не: як было ў апошнім квартале мінулага года, так і ў першым сёлетняга ён складае 0,3%. На 1 красавіка заяўлена 130 вакансій, з іх 87 – у сельскай мясцовасці, гэтыя лічбы крыху меншыя ў параўнанні з  адпаведным перыядам 2019 года. Прычына ў тым, што ў  сувязі з закрыццём межаў некаторыя жыхары раёна не могуць выехаць на заробкі ў Расію, Польшчу, краіны Прыбалтыкі.  Вадзіцелі-дальнабойшчыкі, будаўнікі, грамадзяне іншых спецыяльнасцяў, якія працавалі вахтавым метадам,  аказаліся перад выбарам: альбо чакаць, калі эпідэмія пойдзе на спад, альбо шукаць работу тут і цяпер. Не скажу, што масава, але людзі ўладкоўваюцца на прадпрыемствы горада. Думаю, што праз месяц-другі, колькасць вакансій па Глыбокім зменшыцца.

–Дзе сёння патрэбны  кадры?

–Вадзіцель аўтобуса ў Шунеўскую школу, спецыялісты ў райветстанцыю, “ПК-13 “Беразвечча”, на камбікормавы завод, мяса- і  малочны камбінаты, хлебазавод, у Глыбоцкую ПМК, у Дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, Дзвінскую эксперыментальную  лясную базу, КБА “Навінка”, ДРБУП-145. На работу запрашаюць прыватныя фірмы – ТАА “Толькі наперад” і ЗАТ “Дабраном”. Рабочыя кадры патрэбны ва сіх сельгаспрадпрыемствах раёна.

–Калі чалавек застаўся без работы, дзе ён можа ўзяць патрэбную інфармацыю аб працаўладкаванні?

–З мэтай інфармавання грамадзян створаны Агульнарэспубліканскі банк вакансій, дзе ёсць звесткі па ўсіх прадпрыемствах краіны, у тым ліку з магчымасцю прадстаўлення жылля. Банк вакансій размешчаны на вэб-партале дзяржаўнай службы занятасці (http://gsz.gov.by/ru),  што дазваляе наймальнікамп самастойна ў анлайн-рэжыме паведамляць аб наяўнасці свабодных рабочых месц.

Самастойна адсочваць і падбіраць варыянты працаўладкавання можна на сайце Глыбоцкага райвыканкама (укладка ВАКАНСІІ). Ну і можна тэлефанаваць нам па нумарах 2-14-52, 2-18-94.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru