Пра беларускую кухню – з Аленай Мікульчык

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Два гады назад у рамках святкавання Сусветнага Дня турызму ў Доме адпачынку Чачалі стартаваў праект “Кулінарная спадчына-2018”. Мерапрыемства, без сумневу, стала запамінальным для ўсіх яго ўдзельнікаў і адметным тым, што старшынёй журы была вядомая ў краіне знаўца беларускай кухні Алена Мікульчык.

Алена Микульчик

–Я – шэф-повар, гісторык кулінарыі і эксперт беларускіх страў, – гаворыць пра сябе жанчына.

Трэба дадаць, што яна вывучае, “вяртае да жыцця” і папаўняе беларускую кулінарную спадчыну  падчас  тэматычных экспедыцый у глыбінку і ў бліжняе замежжа. Алена была ўдзельніцай  многіх міжнародных мерапрыемстваў, на якіх эфектна прадстаўляла нашы стравы і нацыянальныя кулінарныя традыцыі ў Маскве, Варшаве, Парыжы, Берліне, Пекіне. Яна – аўтар пяці кніг, на старонках якіх сабраны эксклюзійныя  старадаўнія рэцэпты прыгатавання беларускіх страў.  Адну з іх –  “Смак беларускай  кухні” –  Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў якасці сувеніра ўручыў  нядаўна пры сустрэчы расійскаму палітыку і дыпламату Валянціне Мацвіенка.

У канцы сакавіка Алена Мікульчык зноў прыехала на Глыбоччыну – на гэта раз для апрабацыі новых страў па мясцовых рэцэптах і для абмеркавання новага праекта “Кулінарная спадчына Глыбоччыны-2020”.

Алена Мікульчык

Бульбяныя лапцікі з начынкай, цыбрыкі з рознай падліўкай, поліўка чачалёўская ў гліняных кацялочках, марожанае “салодкае жыццё”, прыгатаванае з прадукцыі Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната – гэтымі стравамі здзіўлялі эксперта супрацоўнікі Дома адпачынку “Чачалі”.

Алена Мікульчык высока ацаніла смакавыя якасці пачастункаў і ў знак падзякі ўручыла сваю апошнюю кнігу намесніку дырэктара  па камерцыйных пытаннях УП “Глыбоцкі МКК” Алесі Ждановіч. Затым Алена Мікульчык, Алеся Ждановіч і Людміла Чэбан абмяркоўвалі палажэнне аб правядзенні на Глыбоччыне новага конкурс-праекта.

Алена Микульчик

–Мы ставім мэту з дапамогай праекта стымуляваць цікавасць жыхароў горада і раёна да нацыянальных беларускіх традыцый праз папулярызацыю кулінарнай спадчыны і яе папаўненне з выкарыстаннем   экалагічна чыстай натуральнай прадукцыі нашага малочнакансервавага камбіната, якая была і застаецца вядомым брэндам малочнай прамысловасці Беларусі, а таксама развіваць гастранамічны турызм, які садзейнічае павышэнню культуры харчавання, здароваму ладу жыцця і актыўнаму адпачынку людзей, – кажа Людміла Сцяпанаўна.

Фотаздымкі Айвара Удрыса

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

 

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru