У ведамасці бягучай запазычанасці перад ЖКГ – 408 жыхароў Глыбоччыны

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Думаю, што кожны з нас за жыццё не адзін раз трапляў  у сітуацыю, калі нешта трэба было тэрмінова купіць ці неадкладна вырашыць, а грошы не хапала,  і  мы  тады пазычалі іх у знаёмых ці суседзяў.

жировка
Фото использовано в качестве иллюстрации

Невялікія  сумы пазыкі аддавалі з першага заробку. Але бывалі ж даўгі “цяжкаватыя” па сумах і  доўгатэрміновыя па часе. Яны, горш чым цяжкія мяшкі, “мулілі” псіхалагічна, пазбаўлялі сну і спакою, прымушалі эканоміць, лічыць, зноў эканоміць. Спакойна ўздыхалася толькі тады, калі быў аддадзены апошні даўгавы рубель.

 “Паважайце нашу працу і эканомце ўласны рубель”

Многія жыхары Глыбоччыны, якія  гадамі не  аплачваюць  камунальныя паслугі і назапасілі тысячны даўгавы “пасаг”, на жаль, ніякай праблемы ў гэтым не бачаць. Кіруючыся прынцыпам “будзем жыць, як набяжыць”, яны і не думаюць плаціць па рахунках, бо лічаць, што  ў дзяржаўнай казне хопіць сродкаў, каб  пакрыць іхнія даўгі. Але ж дзяржаўныя сродкі – гэта  адлічэнні падаткаплацельшчыкаў, якія не абавязаны  аплачваць камфортнае жыццё тых, хто нідзе не працуе, п’е і жыве ў сваё задавальненне.

– У  ведамасці бягучай запазычанасці па стане на 31 сакавіка 2020 года – 408 жыхароў Глыбоччыны.  Гэта нашы патэнцыяльныя даўжнікі, якіх умоўна можна раздзяліць на некалькі катэгорый. Прадстаўнікі першай, іх каля трохсот чалавек, своечасова не аплачваюць паслугі па вывазе  смецця і маюць даўгі ў суме ад  сямідзесяці капеек да  двухсот  рублёў.  Гэтыя грамадзяне не зусім адказна адносяцца да разлікаў за аказаныя УП ЖКГ паслугі, а таму і трапляюць у спісы неплацельшчыкаў. Не заплаціўшы, напрыклад, 6-17 рублёў, яны праз некалькі месяцаў маюць суму ў 90-100 рублёў, бо за гэты час  нарастае пеня ў разы большая за суму доўга. Таму ўсе домаўладальнікі, калі яны сапраўдныя гаспадары, калі   паважаюць нашу працу і ўмеюць эканоміць уласнаручна зароблены рубель, павінны самастойна зрабіць рэвізію разлікаў з дзяржавай і тэрмінова, каб спыніць рост пені, закрыць усе  даўгі, –гаворыць  кіраўнік групы па разлікова-пашпартным аслугоўванні г. Глыбокае  камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства (КВУП) “Віцебскі абласны разлікова-даведачны цэнтр” Валянціна Хрысталовіч.

Аналіз  паказвае, што  найбольш  даўжнікоў – 103 чалавекі, – якія з’яўляюцца і самымі “хранічнымі” па неаплаце, жывуць у Глыбокім, 26 – у Падсвіллі, 19 – у Дзеркаўшчыне, 12 – у Азярцах, 14 – у Прошкава, 11 – у Карабах, 10 – у Шуневічах,  8 – у Квачах, па 7 – у Псуі і Удзела,  па 6 – у Празароках, Стрынадках, Зябках  і Прыперным. Нядбайныя гаспадары, якія завінаваціліся перад дзяржавай,  ёсць у Бабруйшчыне, Бортніках, Вераб’ях, Варанова,, Гатаўшчыне, Гірстунах, Галубічах і Галубчыках, Загор’і, Залессі,, Запруддзі, Зарубіна, Іванаўшчыне, Каміншчыне, Кішах, Канстанцінава, Капыльшчыне, Кубачніках, Ластавічах, Лаўцах, Лазічах, Ломашах, Лучайцы, Мамаях, Малых Давыдках, Марцыбеліна, Мярэцкіх, Мнюта, Мосары, у Старых і Новых Шарабаях, Арэхаўна. Папшычах, Перадолах, Пятроўшчыне, Петрунова, Пліса, Пожаньках, Свіла-1 і 2, Селішчы, Сорыках і Сароках, Станулях, Сукліна, Узрэчча, Уражайнае, Харашках, Хралах, Чарневічах, Шэпелева, Шыпах, Шунеўцах. У 90% выпадкаў  вяскоўцы маюць даўгі за вываз смецця.

Жыць хочацца ў шакаладзе, не плацячы ні капейкі

– У другую катэгорыю ўваходзяць грамадзяне, якія  жывуць у кватэрах, карыстаюцца ўсімі выгодамі камунальнай цывілізацыі, але месяцамі, а некаторыя і гадамі, не аплачваюць гэтыя паслугі. За тры месяцы бягучага года агульная сума даўгоў па квартаплаце і вывазе смецця склала 70 тысяч 4 рублі 34 капейкі,  пеня – 119 тысяч 459 рублёў 78 капеек (у сярэднім па 465 рублёў на кожнага з 408-і даўжнікоў).

У  гарадскім антырэйтынгу першае месца займае  глыбачанка, уладальніца дзвюх сумежных кватэр у мікрараёне Паўночным. Атрымаўшы ад дзяржавы бясплатную, у яе разуменні, кватэру,  жанчына  ўжо даўно  не аплачвае ніякія камунальныя паслугі. На 1 красавіка яе доўг па камунальных плацяжах склаў 4 тысячы 87 рублёў. Разам з 7 тысячамі 204 рублямі пені  ёй трэба заплаціць дзяржаве 11 тысяч 891 рубель. Калі з невялікім доўгам можна разлічыцца, зэканоміўшы на паўсядзённых тратах, то тут хоць зусім адмоўся ад бытавых патрэб, невядома як даць рады такой суме. На другім “ганаровым” месце глыбачанка з вуліцы Юбілейнай. Яна мае 3 тысячы 213 рублёў доўгу па квартплаце, 4 тысячы 97 рублёў пені  – усяго 7 тысяч 310 рублёў запазычанасці. Трэцяе месца раздзялілі  глыбачанін з вуліцы Леніна з агульнай сумай доўгу 5 тысяч 671 рубель, і жыхарка горада з вуліцы Паўночнай, якая назапасіла 5 тысяч 612 рублёў нявыплат.

Не адстаюць ад глыбачан і падсвільчане. Жыхарка вуліцы Кастрычніцкай мае доўг з пенёй у суме 9 тысяч 92 рублі,  гаспадыня з вуліцы Савецкай – 7 тысяч 439 рублёў,  гаспадар  з Савецкай вуліцы – 4 тысячы 375 рублёў.

Антырэкорд   у сельскай мясцовасці ўтрымліваюць Бабічы. Жыхар вёскі не расплаціўся з доўгам  2 тысячы 405 рублёў 26 капеек і пенёй 4 тысячы 765 рублёў 06 капеек. Што і казаць, сумеў чалавек улезці ў даўгі, як кажуць, па вушы на суму 7 тысяч 170 рублёў 32 капейкі, а цяпер рабі, што хочаш, круціся, як вавёрка ў коле, а заплаціць абавязаны.

За ім ідзе жыхар вёскі Дзеркаўшчына з доўгам 3 тысячы 668 рублёў, прычым запазычанасць па квартплаце складае не так і многа – 486 рублёў, а вось пеня ў 6 разоў большая – ажно 3 тысячы 182 рублі. “Замыкае” тройку даўжнікоў жыхарка Гатаўшчыны. Не заплаціўшы 346 рублёў за камунальныя паслугі, яна нарасціла 2 тысячы 198 рублёў пені і цяпер сума доўгу складае 2 тысячы 544 рублі.

Праўду кажуць, што з малога ручайка пачынаецца вялікая рака… даўгоў. Не забывайцеся:  пеня  нарастае за кожны дзень пратэрміноўкі плацяжоў. І ні надвор’е, ні вірус яе не спыняць, бо працэдура роста  прадугледжана заканадаўствам, каб дысцыплінаваць грамадзян і навучыць іх паважаць закон.

Высяленцы

У лютым бягучага года  адбыліся тры пасяджэнні суда, на якіх былі разгледжаны іскі УП ЖКГ у адносінах да грамадзян,  агульны доўг якіх склаў 13 тысяч 768 рублёў 99 капеек. Усе трое – адна дзяўчына і два мужчыны – зарэгістраваны ў кватэрах па вуліцах Камуністычнай і Савецкай, але дагаворы найма жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання з імі не заключаны, таму што па месцы рэгістрацыі  вось ужо больш за два гады яны не пражываюць.  У Анастасіі  доўг па камунальных плацяжах склаў 7 тысяч 082 рублі 06 капеек, у Яўгена – 5 тысяч 633 рублі 56 капеек, у Аляксандра 1 тысячу 53 рублі 37 капеек.

– Неаднаразовае афармленне выканаўчых надпісаў у натарыуса выніка не прынеслі, яны вярталіся судовым выканаўцам у сувязі з немагчымасцю спагнаць запазычанасць. Пасяджэнні суда праходзілі без адказчыкаў, таму што месцы іх знаходжання невядомыя. Ва ўсіх трох выпадках суд прыняў рашэнні аб высяленні гэтых грамадзян з займаемых памяшканняў  і спагнанні  з  іх дзяржаўнай пошліны  па 76 рублёў 50 капеек, – гаворыць юрысконсульт УП ЖКГ Аляксандр Аляксеенка. – У сакавіку  адбыліся  яшчэ два пасяджэнні суда па аналагічных справах.  У адной сям’і   гаспадар працуе ў Расіі, а ў інтэрнацкім пакоі па вуліцы Леніна ў Глыбокім  жыве яго дачка з ўнучкай. Запазычанасць  па аплаце  сабралася большая за 2 тысячы рублёў.  Другая сям’я жыве ў тым жа інтэрнаце. Гаспадар працуе на адным з прадпрыемстваў горада, не без работы і яго жонка, нявыплачаны доўг —  800 рублёў.  Па рашэнні суда, а яно ўступіць у сілу ў канцы красавіка, абедзве сям’і будуць выселены з займаемых памяшканняў. Чатыры справы даўжнікоў, якім таксама пагражае высяленне, чакаюць чаргі на разгляд. Хачу звярнуць увагу  на такую акалічнасць: да дня пасяджэння, прызначанага судом, у  адказчыкаў ёсць час і магчымасць пагасіць даўгі і жыць  далей без усялякіх праблем.

– Калі ў грамадзян  узнікнуць пытанні па  плацяжах за вываз цвёрдых бытавых адходаў ці па квартплаце, яны могуць патэлефанаваць нам па нумарах  5-00-61, 5-60-39, 5-60-42, атрымаць адказы, кансультацыі і парады, як і што трэба рабіць у пэўных сітуацыях. Зваротная сувязь з плацельшчыкамі камунальных паслуг дапаможа вырашыць накопленыя праблемы. Звяртайцеся, мы рады супрацоўніцтву, – сказала Валянціна Хрысталовіч.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru