“Прафсаюзны актывіст года”: Святлана Місевіч

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Захопленая, актыўная, ініцыятыўная і нераўнадушная – яна паказвае яркі прыклад таго, якім павінен быць малады прафсаюзны лідар.

Светлана Мисевич

Так вядучыя цырымоніі ўручэння маладзёжнай прэміі “Прызнанне-2019”, якой на Глыбоччыне штогод адзначаюць лепшых прадстаўнікоў працоўнай моладзі раёна, ахарактарызавалі старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі цэнтра дзяцей і моладзі Святлану Місевіч, якая стала пераможцай у намінацыі “Прафсаюзны актывіст года”.

Падчас сустрэчы Святлана прызналася, што мінулыя, 2018-2019 гады, былі для яе надзвычай насычанымі на падзеі, мерапрыемствы і прыемныя сюрпрызы. Па-першае, яна змяніла месца працы: з першай гарадской школы, дзе была педагогам-арганізатарам, перайшла на такую ж пасаду ў цэнтр дзяцей і моладзі. Адпрацавала ў цэнтры крыху больш за год і тут – нечаканая прапанова: яе выбралі (між іншым, самага маладога работніка ў калектыве!) прафсаюзным лідарам.

– Вопыту прафсаюзнай работы ў мяне няма, але мне вельмі падабаецца працаваць з людзьмі, быць у гушчыні падзей. Я заўжды хацела займацца грамадскай работай і з радасцю пагадзілася ўзначаліць пярвічку. Тым больш, і дома, і на працы ў мяне ёсць надзейная падтрымка. Шмат гадоў пярвічную прафсаюзную арганізацыю цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы ўзначальвае мая маці Ганна Леанідаўна Савёнак. У нас дружны, лёгкі на пад’ём і вельмі творчы калектыў і адкрыты мудры кіраўнік. З Зояй Клаўдзіеўнай  лёгка вырашаць любыя пытанні. А за парадай і кансультацыяй па афармленні прафсаюзнай дакументацыі заўсёды магу звярнуцца да старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталлі Вайцюль, – расказвае субяседніца. – Вельмі ўдзячная сваім калегам за давер, пастараюся іх не падвесці.

Светлана Мисевич

Прафсаюзная пярвічка цэнтра дзяцей і моладзі  не толькі самая маладая ў раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, але і адна з самых актыўных. Работнікі цэнтра стараюцца ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, што праходзяць у нашым раёне, і самі сумесна з раённым аддзелам па адукацыі з’яўляюцца арганізатарамі многіх з іх.

Што ж, і прафсаюзнага лідара калектыў установы адукацыі выбраў сабе пад стаць. У Святланы Місевіч на ўсё хапае часу. Яна і са сваімі працоўнымі абавязкамі спраўляецца выдатна, і аб прафсаюзных справах не забывае, і ўдзельнічае ў шматлікіх маладзёжных мерапрыемствах. Напрыканцы 2018 года Святлана пабывала ў сталіцы на рэспубліканскім праекце “Марафон паспяховых практык спецыялістаў у сферы арганізацыі работы з моладдзю”, разам з глыбоцкай моладдзю праехала па гарадах Расіі ў рамках міжнароднага мабільнага праекта “Палатно Перамогі”. У мінулым годзе ўдзельнічала ў маладзёжным форуме “Будучыня за намі!”, раённым, а потым абласным турзлёце, які праходзіў на Кургане Дружбы ў Верхнядзвінскім раёне, маладзёжным патрыятычным форуме “Я памятаю. Я ганаруся!” і міжабласным семінары “Сумесныя падыходы ў арганізацыі ідэалагічнай работы”, які праходзіў у Гродна… А яшчэ, яна любіць падарожнічаць. У студэнцкія гады разам з сябрамі аб’ехала многія славутыя мясціны Беларусі. Шмат падарожнічае і зараз і марыць паўдзельнічаць у конкурсе Нацыянальнага агенцтва па турызме “Пазнай Беларусь”.

Актыўная жыццёвая пазіцыя Святланы Місевіч і стала нагодай для ўручэння ёй маладзёжнай прэміі “Прызнанне-2019”. Віншуем і жадаем далейшых поспехаў. Так трымаць!

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru