Вясна! Вялікдзень! Святочны настрой!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 4,50 из 5)
Загрузка...

Вясна! Вялікдзень! Святочны настрой!

Глубокский хлебозавод

Ужо стала традыцыяй, што к святам майстры Глыбоцкага хлебазавода выпускаюць асаблівую, арыгінальную і вельмі смачную прадукцыю. Прама скажам: умельцы тут адмысловыя. Скажам, караваі, якія ў калектыве пякуць к абласному святу “Дажынкі”, у апошнія гады конкурснае журы ацэньвае вельмі высока і заўсёды прысуджае глыбачанам першае ці другое месца.

Глубокский хлебозавод

 А вось прадукцыю, якую выпусцілі на хлебазаводзе к Вялікадню – дарэчы, асартымент вырабаў вельмі шырокі, – будзем ацэньваць мы з вамі.

– Несумненна, усё, што мы задумалі і  зрабілі, нашым пакупнікам вельмі спадабаецца, будзе па гусце, – заўважыла ў размове начальнік лабараторыі прадпрыемства Рэната Гапон і дапоўніла: – А ведаеце, чаму?

– Пакуль не ведаем.

– А таму што мы вельмі стараліся, укладвалі ў працу ўсю душу, каб у святочны дзень у  пакупнікоў быў добры настрой. К святочнаму сталу мы прапануем жыхарам і гасцям горада кулічы з разынкамі, з цукатамі і проста кулічы без дабавак, пірагі з тварагом, з карыцай, з макавай начынкай… У нашых вырабаў і найменні прыгожыя, лёгкія, святочныя. Напрыклад, кекс “Вясна”.  Ці кекс “Светлая пасха”, або “Пасхальныя карункі”. Ну як не купіць такія ласункі?!.  Спадзяёмся, што ў гэтыя дні ў  гандлёвых крамах на нашу прадукцыю будзе вялікі попыт. Са святам!

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru