Я дажыў да 75 гадоў – ці павысяць мне пенсію?

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Я дажыў да 75 гадоў – ці павысяць мне пенсію?

пенсия

Фёдар Яўгеньевіч сёлета ў сакавіку  адзначыў 75-ы год свайго нараджэння. “Ці атрымаю я  ў сувязі з дасягненнем гэтага ўзросту надбаўку да пенсіі” – пытаецца мужчына.

К. Баравік, начальнік аддзела прызначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:  Згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2012 года №35 “Аб павышэнні пенсій” грамадзянам, якія пастаянна  пражываюць у краіне і з’яўляюцца непрацуючымі атрымальнікамі пенсій з 1 студзеня 2012 года прадугледжаны  даплаты  ў сувязі з дасягненнем 75-і гадоў у памеры 75 % ад мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце – у сакавіку  бягучага года  сума даплат складала 44 рублі 98 капеек. Пры дасягненні 80-гадовага ўзросту  прадугледжаны даплаты ў памеры 100% ад мінімальнага памера пенсіі –(59 рублёў 97 капеек).  Акрамя гэтага,  грамадзянам, якім споўнілася 80 гадоў, згодна Закона “Аб пенсійным забеспячэнні”, выплачваецца 50% мінімальнай пенсіі па ўзросце (у сакавіку 2020 года гэта 29 рублёў 98 капеек). Агульная сума выплат грамадзянам, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, складзе 89 рублёў 95 капеек у дадатак да налічанай працоўнай пенсіі.

Даплаты  ўстанаўліваюцца з першага чысла  наступнага месяца, які ідзе за месяцам, у якім грамадзянін дасягнуў указанага ўзросту. Калі, напрыклад, ён нарадзіўся 3 сакавіка, то надбаўка будзе налічвацца з 1 красавіка і дададзена да  красавіцкай пенсіі. Гэтыя даплаты не атрымаюць грамадзяне, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі і тыя, што пражываюць у дзяржаўных стацыянарных сацыяльных установах і знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

Магчыма, не ўсе ведаюць, што  на згаданую даплату не могуць разлічваць  грамадзяне 75 і 80-гадовага ўзросту, якія зарэгістраваныя індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Перыяд, на працягу якога пенсіянер быў прадпрымальнікам, вызначаецца з дня дзяржаўнай рэгістрацыі ў  Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў  да даты выключэння з гэтага рэгістра. Калі  дзейнасць грамадзяніна знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі,  ён будзе лічыцца працуючым і даплат да пенсіі не атрымае.

Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з артыкулам 93 Закона РБ “Аб пенсійным забеспячэнні”, пенсіянер абавязаны ў 5-дзённы тэрмін паведамляць органу, які здзяйсняе пенсійнае забеспячэнне,  пра абставіны, што ўплываюць на змяненне  памера пенсіі ці  заканчэнне яе выплаты. Да  гэтых абставін адносяцца таксама факты рэгістрацыі грамадзяніна ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і  выключэння яго з адзінага дзяржаўнага рэгістра.

«Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии «Весніка Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru