Надбаўка да пенсіі донарам

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Надбаўка да пенсіі донарам.

пенсия

“Пакуль быў малады, працаваў, не аднойчы здаваў кроў. Цяпер  выходжу  на пенсію і хачу спытаць: “Ці праўда, што  я, як донар,  магу  мець штомесячную надбаўку да пенсіі і пра якую суму ідзе гаворка? – пытаецца глыбачанін Мар’ян Пятровіч.

К. Баравік, начальнік аддзела прызначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:  Заканадаўства прадугледжвае надбаўку да пенсіі пры дасягненні агульнаўстаноўленага  ўзросту толькі тым грамадзянам,  якія ўзнагароджаны  нагрудным знакам выдатнасці “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь”, знакамі Гонару “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь”, “Ганаровы донар СССР” і “Ганаровы донар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа БССР”. Пры такой умове пенсія можа быць павышана на 40% мінімальнага памера пенсіі па ўзросце. Сума надбаўкі складала 23 рублі 99 капеек.  Каб яе атрымаць, трэба  пры звароце за прызначэннем пенсіі прадставіць  нам неабходныя дакументы, якія пацвярджаюць атрыманыя званні. З пытаннямі і за кансультацыямі звяртайцеся па тэлефоне  2-32-46.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru