“Дзе купіць маску глыбачаніну?”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

“Дзе  купіць маску глыбачаніну?”

Глубокский КБО

На “гарачую лінію” раённай газеты патэлефанавала глыбачанка Ніна Кузьмінічна.

– Учора я аб’ехала ўсе гарадскія аптэкі – ні ў адной з іх няма ў продажы масак.  Дзе яшчэ я магу іх купіць? – пытаецца жынчына.

Пашывам масак  займаюцца работнікі камбіната бытавога абслугоўвання “Навінка” ў Глыбокім.

– Шыем мы іх з 1 красавіка па заказах арганізацый і ўстаноў горада, а таксама прадаём глыбачанам і жыхарам раёна ў індывідуальным парадку, – гаворыць галоўны бухгалтар прадпрыемства  Людміла Гляд. –  У ліку нашых заказчыкаў Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, Прадстаўніцтва  Белдзяржстраха па Глыбоцкім раёне і раённы аддзел статыстыкі,    УАЗ “Глыбоцкая ЦРБ” і  раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, ДРБУ-145 і ДЭУ-35, Глыбоцкі доследны лясгас, прыватнае прадпрыемства “Лагенар”, а таксама прадпрыемствы з суседніх раёнаў — Докшыцкае райспажыўтаварыства і УП “Брызант Рэсурс” з г.п. Шаркаўшчына. З 1 па 4 красавіка мы пашылі 1 тысячу 300 штук шматразовых масак коштам па 2 рублі за адзінку.  Прыём заказаў працягваецца. Жыхарам горада і раёна маскі прадаём  на месцы (вул. Энгельса,41)  ва ўсе рабочыя дні тыдня. Звяртайцеся, дапаможам. Наконт заказаў можна звяртацца па тэлефоне: 2-20-04, – кажа Людміла Валер’еўна.

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru