У Глыбоцкім раёне стартавала патрыятычная акцыя “Дарогамі памяці”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У Глыбоцкім раёне стартавала патрыятычная акцыя «Дарогамі памяці».

Памятник

26 сакавіка каля помніка на месцы брацкай магілы вязняў пліскага гета было шматлюдна: навучэнцы і настаўнікі Пліскай дзіцячы сад – сярэдняй школы разам з супрацоўнікамі аўтаклуба Глыбоцкага цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі.

Помнік на месцы брацкай магілы вязняў пліскага гета ўжо на працягу многіх год нагадвае сучасным жыхарам вёскі пра адны з найбольш трагічных старонак гісторыі Плісы. 1 чэрвеня 1942 года на гэтым месцы на ўскрайку вёскі гітлераўцамі былі расстраляны 410 мясцовых яўрэяў. У той дзень ранкам вязняў гета выгналі з дамоў і пад шчыльным ачапленнем павялі да ўжо падрыхтаванай магілы. 20-гадовы хлопец Мошэ Цымкінд, адзін з трох пліскіх яўрэяў, уцалелых падчас знішчальнай акцыі, з гарышча дома, дзе ён здолеў схавацца ад карнікаў, добра бачыў, як за вёску, сярод іншых, вялі яго маці, брата і сястру. Ён добра разумеў, што чакае яго родных, але нічога не мог зрабіць.

Адплаціць гітлераўцам ён здолеў, трапіўшы да партызан, – са зброяй у руках Мошэ Цымкінд змагаўся да самага вызвалення роднай Плісы летам 1944 года. Менавіта яго намаганнямі на месцы, дзе былі расстраляны бязвінныя жыхары Плісы, быў пастаўлены помнік.

Азначанае мерапрыемства праводзілася ў рамках абласной патрыятычнай акцыі “Дарогамі памяці”, прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне сярод аўтаклубаў Віцебскай вобласці. Пачалося ж яно з наведвання месцаў воінскіх пахаванняў па дарозе з Глыбокага ў Плісу, а менавіта з брацкай магілы ахвяр вайны ў в. Арэхаўна і магілы невядомага салдата каля в. Гваздова. Экскурсіі для ўдзельнікаў акцыі на мемарыяльных месцах гэтага маршрута правёў навуковы супрацоўнік Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Ігар Фёдараў.

Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей
 Фота Ігара Фёдарава

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru