“Навінка” ўмела і ўмее здзіўляць: сённяшні дзень Глыбоцкага КБА

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

“Навінка” ўмела і ўмее здзіўляць: сённяшні дзень Глыбоцкага КБА.

 кбо новинка

Раней, калі  ў магазінах  быў дэфіцыт,  камбінат бытавога абслугоўвання працаваў у дзве-тры змены, каб “абшыць”, “абнавіць” гардэроб сваіх кліентаў. З “Навінкі” мода ішла ў народ. Сукенкі, сарафаны, модныя спаднічкі і блузкі, кашулі, касцюмы, вязаныя світары, плашчы і паліто… –  у магазінах на прылаўках не было такога асартыменту, які прапаноўвалі швачкі з “бытоўкі”. Акрамя гэтага тут выраблялі  корпусную і рамантавалі мяккую мэблю, ткалі дываны, прымалі ў рамонт абутак і рэчы ў хімчыстку,  рабілі прычоскі і фотаздымкі на дакументы… Не дзіва што раней, але і цяпер, нягледзячы на крызісы і выклікі часу, на жорсткую канкурэнцыю з боку прыватнікаў і павышаныя патрабаванні заказчыкаў да якасці абслугоўвання, “Навінка” працягвае здзіўляць… Можа, пакуль не вытворчымі паказчыкамі, затое  самай большай каштоўнасцю – здольнымі  працавітымі вытрывалымі людзьмі. Людскі капітал на зайздрасць!

КБО новинка

Адны мяняюць месца работы, як дама пальчаткі, а ў другіх у працоўнай кніжцы ўсяго адзін запіс працягам амаль у паўстагоддзя. Улюбёныя ў сваю прафесію, верныя аднойчы зробленаму выбару, яны пастаянныя і надзейныя ва ўсім. Да рабочых абавязкаў адносяцца адказна, працуюць старанна, прытрымліваючыся ўстаноўленых традыцый, не адмаўляюць навізну і гатовы да зменаў.  Падзякі заказчыкаў і добрыя водгукі  для іх – найлепшая матывацыя, якая  не дазваляе  змяніць прафесію  нават  пры невялікім фінансавым стымуле.

45 гадоў назад на камбінаце бытавога абслугоўвання “Навінка” пачалася біяграфія маладой закройшчыцы Веры Мікалаеўны Пінязь. 43 гады працуе тут цырульнікам Людміла Антонаўна Раманчук.  Чатыры дзесяцігоддзі  мае на працоўным рахунку партніха Зоя Міхайлаўна Ягорава. У гэтым прыгожым букеце таленавітых спецыялістаў цырульнікі Святлана Пятроўна Мешкіс і Таццяна Леанідаўна Протас, абутнік  Марына Яўгенаўна Міхалевіч. Агульны працоўны стаж гэтых шасці спецыялістаў  у “Навінцы” ні многа, ні мала складае… 230 гадоў.

КБО новинка

Не першы год  у сферы бытавога абслугоўвання  працуюць  партніха Фаіна Пятрага і аператар пральных машын Алена Цімафеева. Дыспетчар Ірына Маісеева 13 гадоў назад пачынала ў “Навінцы” са швачкі, затым узначальвала атэлье, а цяпер арганізоўвае вытворчую дзейнасць прадпрыемства. Своеасаблівым мосцікам паміж мінулым і сучасным з’яўляецца моладзь, якая прыходзіць  на змену ветэранам. Ужо шэсць гадоў у сістэме бытоўкі аператарам пуха-пер’евых машын  і прадаўцом гатовых швейных вырабаў працуе Ганна Толкач. Навыкі  цырульніка мужчынскіх прычосак па крупінцы  назапашвае Дар’я Казуль.

КБО новинка

– За два месяцы  бягучага года мы аказалі жыхарам Глыбоччыны  бытавых паслуг на суму больш за 20 тысяч рублёў. Іх колькасць у параўнанні  з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 6,5%, у тым ліку  па сельскіх комплексна-прыёмных пунктах за кошт рэалізацыі заказаў на пашыў пасцельнай бялізны і  чысткі пуха-пер’евых вырабаў – амаль у паўтара раза.  За  выдзеленыя з раённага бюджэту сродкі сёлета ў студзені  мы закупілі  на 5 тысяч рублёў сыравіны, у тым ліку тканіны для швейнага цэха, – гаворыць дырэктар КУП “Навінка” Андрэй Шынкевіч.  – Сёння мы прапануем на продаж  фланелевыя мужчынскія кашулі, жаночыя халаты, пасцельную бялізну. Прымаем заказы на індывідуальны пашыў адзення. У лютым за кошт уласных сродкаў закупілі сыравіны на 2 тысячы рублёў, у тым ліку – рытуальныя кошыкі і вянкі.  Не прастойвае купленая ў снежні мінулага года новая машына па чыстцы пуха-пер’евых вырабаў. Гаспадыні зразумелі, што працэдура гэтая карысная для здароўя і не дарагая па кошце, таму здаюць у чыстку па 3-5 падушак адразу. Выручка ад аказання гэтай паслугі за два апошнія месяцы ўзрасла больш чым на  тысячу рублёў.

КБО новинка

Пачынаецца вясна, а з ёй і ажыўленне на будаўнічых участках. “Навінка” прапаноўвае гаспадарам цэлы комплекс паслуг пракату будаўнічых інструментаў на патрэбныя ім для работы тэрміны–вібрапліту, адбойны малаток, перфаратар, бензабур, бензарэз, бензагенератар,  паяльнік  для поліэтыленавых труб, лазерны нівелір, а таксама прычэп для легкавога аўтамабіля. “Навінка” жыве, працуе і стараецца быць запатрабаванай у раёне.

У сувязі з прафесійным святам хачу выказаць падзяку ўсяму калектыву за работу, цярпенне, старанне і пажадаць, каб мы дабіліся такога выніку,  якім можна было б ганарыцца; усім і кожнаму паасобку – здароўя, дамашняга цяпла, сямейнай згоды,  дабрабыту і вясновага настрою, бо з ім і працуецца, і жывецца лягчэй.

 

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru