За адказнае спажыванне: размова з галоўным спецыялістам аддзела эканомікі райвыканкама

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

За адказнае спажыванне: размова з галоўным спецыялістам аддзела эканомікі райвыканкама.

Наталья Шуневич

У залежнасці ад надзённых праблем, якія паўстаюць перад грамадскасцю, Міжнародная Федэрацыя спажывецкіх арганізацый (Consumers International), якая аб’ядноўвае каля 200  грамадскіх і дзяржаўных праваабарончых арганізацый больш  чым са 170 краін свету і якая на працягу паўстагоддзя стаіць на абароне інтарэсаў  спажыўцоў, кожны год вызначае актуальную тэматыку. Сёлетні год пройдзе пад дэвізам “За адказнае спажыванне”. Размову на гэту тэму працягваем з галоўным спецыялістам аддзела эканомікі райвыканкама Наталляй Шуневіч.

– Засілле поліэтыленавых пакетаў у гандлёвым абслугоўванні і пластыкавага посуду ў сістэме грамадскага харчавання – гэта  і сусветная, і наша, лакальная, праблема. Якія меры прымаюцца для яе вырашэння?

– Згодна даследванняў, у свеце кожную хвіліну з канвеераў сыходзяць каля 1 мільёна пластыкавых бутэлек, за год – больш за 24 мільярды пар абутку, пры вытворчасці якога выкарыстоўваюцца некалькі відаў пластыка і іншых матэрыялаў, якія практычна не перапрацоўваюцца.

Пастанова Савета Міністраў  Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 2020 года №7 “Аб паэтапным зніжэнні выкарыстання палімернай упакоўкі” прадугледжвае комрлекс канкрэтных мер, якія дапамогуць паступова адмовіцца ад пластыку ў вышэй названых сферах абслугоўвання.

Сярод іх – раздзельны збор адходаў, якія адносяцца да другасных матэрыяльных рэсурсаў, пры правядзенні масавых мерапрыемстваў; укараненне дэпазітнай (залогавай) сістэмы абарачэння спажывецкай упакоўкі; устаноўлены пералік аднаразовага пластыкавага посуду, які з 1 студзеня 2021 года будзе забаронены на аб’ектах грамадскага харчавання; будаўніцтва аб’ектаў па сартыроўцы і выкарыстанні цвёрдых камунальных адходаў, у тым ліку па перапрацоўцы адходаў палімернай упакоўкі;  па меры загрузкі павелічэнне вытворчых магутнасцяў па сартыроўцы змешанага шклобою і па выпуску шкляной тары з улікам забеспячэння патрэб айчынных перапрацоўчых прадпрыемстваў; рэалізацыя плана дзеянняў па стварэнні тэхналогіі  вытворчасці біяраскладальнай упакоўкі з расліннай і іншых відаў сыравіны і распрацоўка мерапрыемстваў, скіраваных на павелічэнне  аб’ёмаў яе вытворчасці; прыцягненне інвестараў; распрацоўка мер стымулявання за зніжэнне выкарыстання палімернай упакоўкі і павелічэнне экалагічна бяспечнай, у тым ліку папяровай, шкляной і  біяразкладальнай; правядзенне інфармацыйна-асветніцкай работы ў дашкольных і школьных установах адукацыі на ўзнятую тэму.

– Выкарыстанне якога пластыкавага посуду з наступнага года будзе забаронена на аб’ектах грамадскага харчавання?

– Нельга будзе карыстацца пластыкавымі аднаразовымі талеркамі, стаканамі,  кубкамі,  палачкамі для размешвання і трубачкамі для напіткаў.  Пад  забарон трапляюць пластыкавыя кантэйнеры,  латкі, скрынкі, ланч-боксы, слоікі, бутэлькі, а вось пластыкавая ўпакоўка для кулінарных паўфабрыкатаў і кандытарскіх вырабаў пакуль  застанецца.

– Што трэба рабіць  кожнаму з нас, каб стаць адказным спажыўцом?

– Прытрымлівацца разумных правілаў:  рабіць пакупкі абдумана, зніжайць аб’ём адходаў жыццядзейнасці,  папярэджваючы іх утварэнне, займацца раздзельным зборам адходаў і  здаваць іх на перапрацоўку, аддаваць непатрэбныя патрыманыя рэчы ў камісійныя магазіны ці ў дабрачынныя арганізацыі, беражліва і эканомна карыстайцеся прыроднымі рэсурсамі. Усё гэта ў комплексе значна знізіць экалагічныя, эканамічныя і сацыяльныя выдаткі, павялічыць эканамічную  канкурэтназдольнасць і знізіць узровень беднасці ў свеце.

Даведка.

Глыбоччына  багата на  актыўных і прадпрымальных людзей, якія  працуюць на перпектыву, апераджаючы час.  У 2012 годзе  пры Узрэцкай СШ працавала школьнае лясніцтва “Берандзеі” пад кіраўніцтвам Зоі Уладзіміраўны Арэхва. Юныя даследчыкі разам з  настаўніцай праводзілі вопыты, каб даведацца колькі часу трэба для раскладання біяраскладальных  і поліэтыленавых пакетаў.

экопакет

У 2013 годзе на “Вішнёвым вестывалі” ў Глыбокім  з’явіліся першыя  экалагічна чыстыя біяраскладальныя  пакеты, вырабленыя  ЗАТ “БелаПак” па ініцыятыве старшыні раённага аб’яднання РГА “Белая Русь” Людмілы Чэбан”, дызайнера Алены Глушонак і пры падтрымцы прадпрымальніка Генадзя Каранеўскага. 10 тысяч біяраскладальных пакетаў першай партыі прадаваліся ў магазінах сеткі “Лагінар і ўручаліся ўдзельнікам мерапрыемства ў якасці сувеніраў.  

экопакет

У 2014 годзе распачатую Людмілай Сцяпанаўнай  справу  фінансава падтрымалі 12 прадпрыемстваў і  арганізацый Глыбоччыны розных форм уласнасці. 30 тысяч біяраскладальных пакетаў другой партыі з памятнай юбілейнай застаўкай, выпуск якіх быў прымеркаваны да 600-годдзя Глыбокага,  у крамах горада доўга не заляжаліся.

 

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru