Як раней зіму ў Глыбокім праводзілі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Як раней зіму ў Глыбокім праводзілі.

масленица

Вялікай папулярнасцю ў глыбачан і гасцей нашага горада ў савецкія часы карысталіся народныя святы і гулянні. Асабліва маштабным і значным было свята провадаў зімы. На фоне партыйна-лозунгавых мітынгаў і парадаў гэта было па-сапраўднаму народнае свята, на якое прыходзілі ўсе, як кажуць “ад мала да вяліка”. Як дзетвара, так і дарослыя з вялікім задавальненнем коўзаліся з горкі, удзельнічалі ў снежных баях, каталіся на санях па вуліцах роднага горада. На свяце можна было не толькі паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах, але і атрымаць каштоўны прыз за перамогу. Не абыходзілася, канешне, без слупа з падарункамі – многія глыбачане дэманстравалі ў гэтым конкурсе свае спрыт і сілу. А колькі прысмакаў можна было пакаштаваць!

волаты

Вось што пісала наша газета ў 1979 годзе: “Аб пачатку свята традыцыйных провадаў Зімы абвясцілі праімчаўшыеся  па вуліцах горада ўпрыгожаныя тройкі, былінныя рускія волаты. Гарадскі стадыён ператварыўся ў казачны куток… Казачны Ямеля на сваёй запаветнай печы адкрывае новую старонку свята – масавае гулянне…”

масленица

Прайшлі гады, а свята провадаў зімы было і застаецца адным з самых любімых у глыбачан.

масленица

масленица

масленица

А. Хайноўскі,
старшы навуковы супрацоўнік
раённага гісторыка-этнаграфічнага музея

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru