Роднай мове прысвяціліі мерапрыемства падсвільскія бібліятэкары

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Роднай мове прысвяціліі мерапрыемства падсвільскія бібліятэкары.

Подсвилье

Ужо стала добрай  традыцыяй у Падсвільскай бібліятэцы адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы ў кампаніі прыхільнікаў беларускай мовы, паэзіі і музыкі.

подсвилье

У святочны дзень самы час паслухаць і паразважаць пра гісторыю мовы, пра яе росквіт ў часы ВКЛ, пра заснаванне Таварыства беларускай мовы імя Скарыны і правядзенне Дзён беларускага пісьменства, пра з’яўленне курсаў “Мова ці кава” і “Мова нанова”. Усёй гэтай і іншай цікавай інфармацыяй дзяліліся падсвільскія бібліятэкары.

Подсвилье

Самы час паказаць прыгажосць беларускага слова, прачытаўшы вершы, што на выдатна зрабілі верныя чытачы бібліятэкі: Валянціна Дзмітрыеўна Лагош, Аляксандра Іванаўна і Мар’ян Мячаслававіч Місевічы, Людміла Мікалаеўна Акунявец, Зоя Ігнацьеўна Зарыцкая, Любоў Міхайлаўна Нікіціна. А яшчэ праз гульню згадаць беларускія народныя прыказкі…

Подсвилье

Дзякуючы музыкам, Мікалаю Фёдаравічу Саулічу і Уладзіміру Бурэню, на свяце гучалі беларускія найгрышы і песні, як доказ таму, што наша мова па мілагучнасці займае другое месца, прапусціўшы ўперад толькі італьянскую. Па добрай традыцыі ў гэты святочны дзень падсвільскія бібліятэкары пазнаёмілі з майстрамі слова – пісьменнікамі. На гэты раз з юбілярам 2020 года – Ганнай Зінкевіч. Вядучыя мерапрыемства пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам паэтэсы.

IMG_6707

Подсвилье

Відэаролік, падрыхтаваны падсвільскімі бібліятэкарамі на верш Ганны Зінкевіч “Шчасце”, стаў прыемным завяршэннем Міжнароднага дня роднай мовы ў Падсвільскай бібліятэцы.  

 

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru