Юбілейная ўрачыстасць у Ломашах адбылася з нагоды 85-годдзя Аляксандра Сясіцкага

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (3 оценок, среднее: 3,67 из 5)
Загрузка...

Юбілейная ўрачыстасць у Ломашах адбылася з нагоды 85-годдзя Аляксандра Сясіцкага.

Сясіцкі
Урачысты сход з нагоды юбілея Аляксандра Палікарпавіча Сясіцкага

24 лютага легендарнаму кіраўніку былога саўгаса імя Ціміразева Аляксандру Палікарпавічу Сясіцкаму споўнілася 85 гадоў. З гэтай нагоды ў Ломашаўскім сельскім выканаўчым камітэце адбыўся ўрачысты сход, і  галоўным героем на ім быў юбіляр.

сясіцкі

У вызначаны час павіншаваць з юбілейнай датай  заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі, кандыдата эканамічных навук, кавалера ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга, двух ордэнаў “Знак Пашаны”, Ганаровага грамадзяніна Глыбоцкага раёна і проста добрага чалавека Аляксандра Палікарпавіча Сясіцкага ў сельвыканкам прыйшлі жыхары вёскі, прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый, размешчаных у Ломашах, ветэраны працы,  дырэктар УП “Ломашы-Агра” Іван Пустыннікаў і сённяшнія работнікі прадпрыемства. З Глыбокага на ўрачыстасць прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч, памочнік нашага дэпутата, старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі Віталь Шыпко, былы старшыня Глыбоцкага райвыканкама Віктар Сініцкі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вера Цяліца, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Зяновіч, былы кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства “Залатая падкова” Анатоль Пачопка.

сясіцкі

Гэта была вельмі цікавая сустрэча (вёў яе старшыня сельвыканкама Франц Цярэшка) з незвычайным чалавекам, легендарным кіраўніком, які на пасадзе дырэктара адпрацаваў 40 гадоў і вывеў саўгас імя Ціміразева ў лік перадавых ў раёне і ў вобласці. Сёння гэта можа здасца дзіўным, але аграгарадок у Ломашах быў пабудаваны ўжо  ў 80-ых гадах мінулага стагоддзя і пабудаваны без дзяржаўных датацый, за ўласныя сродкі саўгаса імя Ціміразева.

сясіцкі

У адрас юбіляра прагучала шмат віншавальных слоў. І першым зрабіў гэта Віктар Іосіфавіч Сініцкі:

– Сёння мы віншуем чалавека, які зрабіў для развіцця сельскай гаспадаркі столькі, колькі не зрабіў ніхто. Каб такіх людзей не было, заглухла б ніва жыцця. Аляксандр Палікарпавіч жыў і працаваў для людзей; хто б ні звяртаўся да яго, усіх ён падтрымліваў, усім памагаў. Калі я быў старшынёй райвыканкама і мне было цяжка і не ведаў, што рабіць, я ехаў у Ломашы і заўсёды на свае пытанні атрымліваў ад Аляксандра Палікарпавіча глыбока прадуманыя, аргументаваныя адказы.  Можна пра многае гаварыць, разважаць, захапляцца і здзіўляцца таму, што стварыў Аляксандр Палікарпавіч, а можна проста сказаць “дзякуй” і нізка пакланіцца гэтаму ўнікальнаму чалавеку. Вёска Ломашы была, ёсць і, спадзяюся, будзе візітнай карткай Глыбоцкага раёна.

сясіцкі

Цёплыя словы адрасаваў юбіляру  і зачытаў  віншавальную ўрадавую тэлефонаграму, падпісаную Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Андрэйчанкам, Віталь Шыпко.

– Для Аляксандра Палікарпавіча сельская гаспадарка заўсёды была на першым плане. Пры гэтым вялікую ўвагу ён удзяляў паляпшэнні ўмоў працы і адпачынку работнікаў саўгаса, вырашаў пытанні занятасці жыхароў, ствараў новыя працоўныя месцы, – адзначыла ў сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч і ўручыла юбіляру Падзячны ліст старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, Ганаровую грамату  раённага Савета і кветкі.

сясіцкі

Шмат было іншых выступленняў, узнагарод, кветак і падарункаў. Прадстаўнікі маладога пакалення чыталі вершы, прысвечаныя юбіляру, а былы дырэктар Ломашаўскага цэнтра культуры Часлава Ваяводка праспявала любімую песню Аляксандра Палікарпавіча “Деревенька моя”.

сясіцкі

Радасным, у той жа час расчуленым ад шчырых слоў, кветак, узнагарод і падарункаў выглядаў сам юбіляр. І ад душы дзякаваў усім, хто ў гэты дзень быў разам з ім, хто падарыў яму часцінку сваёй душы.

сясіцкі

І, несумненна,  у панядзелак, 24 лютага, ад раніцы да позняга вечара не змаўкаў тэлефон ў доме Сясіцкіх. Такога чалавека, Чалавека з вялікай літары спяшаліся павіншаваць многія.

 

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru