Журналістка «Весніка Глыбоччыны» стала прызёрам абласнога конкурсу

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Журналістка «Весніка Глыбоччыны» стала прызёрам абласнога конкурсу. Узнагароды ўручылі лепшым газетам і аўтарам ва ўпраўленні ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

Веснік Глыбоччыны
Журналістка «ВГ» Галіна Сутула разам з рэдактарам докшыцкай раённай газеты «Родныя вытокі» Аляксандрам Варанковічам

14 лютага ва ўпраўленні ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў творчага абласнога конкурсу на лепшае асваятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці супрацоўнікаў праваахоўнай сістэмы Віцебшчыны. Прызёрам абласнога конкурсу ў намінацыі “Лепшы аўтар” стала і журналістка газеты “Веснік Глыбоччыны” Галіна Сутула. Палкоўнік Міхаіл Грыб уручыў ёй Дыплом, кветкі і памятныя сувеніры.

награда
У конкурсным спаборніцтве ўдзельнічалі рэдакцыі, творчыя калектывы і асобныя аўтары: журналісты, тэлеаператары, фотама йстры СМІ і інтэрнет-парталаў. Для творчасці былі прадстаўлены шырокія магчымасці: 20 тэматычных намінацый, сярод якіх удзельнікі маглі выбраць цікавыя для сябе і найбольш значныя для рэгіёна накірункі.DSC_0529
“Працягнем справу сваіх бацькоў”, “Разам супраць наркотыкаў”, “Абаронім дзяцей разам”, “Прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў і папулярызацыя работы Дзяржаўтаінспекцыі праз сацыяльныя сеткі” – публікацыі на такія тэмы разглядала журы. А яшчэ яно выбірала лепшыя раённыя газеты, тэлесюжэты, радыёпраграмы, відэаролікі сацыяльнай рэкламы, прафарыентацыйныя матэрыялы “Хачу служыць”, праекты года, якія былі рэалізаваны журналістамі сумесна з работнікамі Дзяржаўтаінспекцый і, вядома ж, лепшых аўтараў.
– Наша галоўная паўсядзённая задача – ахова грамадскай бяспекі, спакою і жыцця жыхароў Віцебшчыны. Журналісты, якія пішуць пра нашу работу, умацоўваюць рэпутацыю супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а ў цэлым –дадатны імідж міліцэйскай службы. Шчыра ўздзячны вам за працу, ініцыятыву, творчы падыход да справы. Спадзяюся на далейшае супрацоўніцтва і жадаю, каб ваша журналісцкае пяро не губляла вастрыё, каб матэрыялы былі цікавымі і займалі прызавыя месцы, – сказаў, звяртаючыся да прысутных, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаса палкоўнік міліцыі Міхаіл Грыб.
Ён разам з начальнікам Дзяржаўтаінспекцыі УУС Віцебскага аблвыканкама палкоўнікам Міхаілам Дзядзечкіным правялі цырымонію ўзнагароджаня.

Г. ЗВОНКА

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru