20 лютага адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Дзень адчыненых дзвярэй адбудзецца ў Глыбоцкім ТЦСАН.

пожилые

Набліжаючыся да 60-гадовага ўзросту, людзі адчуваюць сябе па-рознаму: адны прафесійна “выгараюць” і шукаюць спакою ў сценах дома, другія, наадварот, маючы шмат вольнага ад работы часу, накіроўваюць сваю жыццёвую энергію ў рэчышча  грамадскай  і творчай дзейнасці.

– Аднак, здараецца так, што для самарэалізацыі людзям не хапае зусім крыху:  адпаведнага асяродку, людзей, якія падтрымлівалі б іх інтарэс, з якімі можна пагаварыць і  абмеркаваць  свае захапленні. Менавіта гэта – падтрымку і ўдзел жанчыны і мужчыны, каму за 55, знойдуць у аддзяленні дзённага прыбывання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, – гаворыць яго загадчыца Вольга Шаўчонак. – На базе аддзялення працуюць гурткі і клубы па інтарэсах самай рознай накіраванасці.  Асаблівую ўвагу спецыялісты аддзялення ўдзяляюць арганізацыі масавых мерапрыемстваў –  канцэртаў, святочных праграм, прысвечаных каляндарным і юбілейным датам, выстаў, спартыўных спаборніцтваў, экскурсійных паездак. Усіх, каго  зацікавіла мая прапанова, запрашаем 20 лютага ў 10 гадзін на дзень адчыненых дзвярэй, які пройдзе ў Глыбокім па завулку Горкага,12.  У вас будзе магчымасць паглядзець, як  працуюць гурткі “Формула здароўя” фізкультурна-аздараўленчай накіраванасці, і “Творчасць душы” (маляванне), пагаварыць з майстрыхамі-рукадзельніцамі, падзяліцца сваімі ідэямі. Мы будзем рады бачыць наведвальнікаў “залатога ўзросту”, якія, выйшаўшы на пенсію, хочуць і працягваюць  жыць цікава,здарова і здорава.

 

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru