Глыбоцкаму раёну – 80. Жыхароў краю віншуе кіраўніцтва раёна

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Глыбоцкаму раёну – 80. Жыхароў краю віншуе кіраўніцтва раёна.

город

Паважаныя жыхары Глыбоччыны!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас са знамянальнай датай – 80-годдзем з дня ўтварэння Глыбоцкага раёна.

80 гадоў таму, у студзені 1940 года, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР быў утвораны Глыбоцкі раён.

80 гадоў для гістарычнага шляху – параўнальна невялікі тэрмін. Час ідзе, многае мяняецца, але ж нязменнымі застаюцца патрыятычныя пачуцці жыхароў нашага краю, іх адданая любоў да сваёй малой радзімы, да мілай сэрцу Глыбоччыны. Мы ўсе ганарымся слаўнымі старонкамі гісторыі нашага раёна, яе гераічным мінулым і працоўнымі здабыткамі.

Нямала важкіх дасягненняў на рахунку шчырых працаўнікоў Глыбоцкага раёна, якія сваё жыццё, свой талент прысвяцілі роднай старонцы. Энергія, з якой глыбачане бяруцца за справу, клопат пра дабрабыт  выклікаюць павагу і ўсяляюць упэўненасць у тое, што наша маленькая радзіма, наш агульны дом з кожным годам будзе станавіцца яшчэ больш прыгожым, утульным і камфортным для жыцця!

Шчыра жадаем усім вам моцнага здароўя, пабольш яркіх сонечных дзён, добрых і радасных падзей, шчасця, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні!

Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір, цяпло і ўтульнасць.

 

Старшыня Глыбоцкага
     раённага выканаўчага камітэта
  А.М. Шубскі

         Старшыня Глыбоцкага
  раённага Савета дэпутатаў
 Г.У. Унуковіч

                                     

Другие новости Глубокого и Глубокского района
читайте в печатной версии районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

                                     

 

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: