У матчы 1/16 фіналу кубка Беларусі, які праходзіў ва Ушачах, ФК “Глыбокае” сустракаўся з ФК “Дзінас” (Докшыцы). Гэта быў няпросты матч: прапусціўшы ў свае вароты два мячы і прайграючы 0:2, наша каманда змагла адыграцца, выраўняла сустрэчу, а ў дадатковы час забіла пераможны гол. Канчатковы лік – 5:4 на карысць глыбачан.
—Нашым сапернікам у 1/8 фіналу будзе клуб “Меркурый” (горад Брэст). Гэта вельмі моцная каманда, трохразовы чэмпіён Беларусі па футзале, — адзначыў у размове трэнер ФК “Глыбокае” Вячаслаў Богуш.
—Значыць, шанцаў на перамогу амаль няма?
—Шанцы ёсць заўжды. Дарэчы, футзал – гэта зусім не тое, што міні-футбол. Будзем змагацца.
Сустрэча паміж камандамі пройдзе ў гэтыя выхадныя ў Брэсце. Пераможца атрымае пуцёўку ў чвэрцьфінал.