Надзея Сямашка – Лаўрэат Прэміі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

14 кастрычніка ў Віцебскім аблвыканкаме прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання шматдзетных матуль. Прысутнічала на ёй і прадстаўніца Глыбоччыны, інспектар па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Глыбоцкага тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, маці траіх  дзяцей, жыхарка вёскі Удзела Надзея Сямашка.

IMG_2025

Надзея Уладзіміраўна была ў ліку 25 жанчын, якія ў той дзень атрымалі абласную Прэмію імя Героя Савецкага Саюза З. Тусналобавай-Марчанка. Яшчэ 6  матуляў былі ўзнагароджаны ордэнам Маці. Дзяржаўныя адзнакі за мацярынскі подзвіг, падарункі і кветкі ім уручыў намеснік старшыні  аблвыканкама Уладзімір Пенін. Была ў той дзень ў нашай лаўрэаткі яшчэ адна адказная, але ганаровая місія: ёй прадставілі права выступіць ад імя жанчын-мацярок.

daymother-09
Фото из архива «Витебские вести»

—Ніколі не была пад “прыцэлам” такой колькасці фотакамер, таму хвалявалася. Старалася, каб не забыцца і сказаць галоўнае, перадаць тыя пачуцці і ўражанні, якія падарыла мне свята, — кажа Надзея. – Да таго ж, у  зале прысутнічаў старшыня абласнога Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва  Аляксандр Хрыстафораў – трэба было трымаць марку.

daymother-10
Фото из архива «Витебские вести»

Упэўненасці і смеласці жанчыне прыдавалі  сыны Антон і Міша, якія знаходзіліся ў зале, і муж, які падтрымліваў жонку ў думках.

IMG_20191014_114330

—Я першы раз на мерапрыемстве такога высокага ўзроўню. Выдатна арганізаваны прыём, цудоўная канцэртная праграма, па-мастацку аформленая зала, у якой нас частавалі, сяброўская атмасфера, шчырыя дабразычлівыя людзі, — дзеліцца ўражаннямі  Надзея Уладзіміраўна. – Я лічу, што ўзнагароду, якую я прыняла, не толькі мая. Гэта падзяка дзяржавы ўсім матулям Глыбоччыны, якія нарадзілі і выхоўваюць хто аднаго, хто двух, хто трох-чатырох і больш дзетак. Гэта наша адна на ўсіх адзнака за нялёгкую самаахвярную працу без выхадных і водпускаў, а для кожнай з нас пааасобку найлепшая ўзнагарода – здаровыя і шчаслівыя сыночкі і дачушкі.

Нашы дзеці – не наша ўласнасць, якой мы можам распараджацца, як хочам. Кожнае дзіця – індывідуальнасць, асоба, са сваім характарам, інтарэсамі і здольнасцямі. А нам, бацькам, дадзена магчымасць дапамагчы ў іх развіцці, напоўніць дзіцячыя душы духоўнасцю і адпусціць у вялікі свет рабіць добрыя справы.

На гэтай філасофскай ноце  і скончылася наша размова з Надзеяй. Яшчэ раз віншуем яе з узнагародай і жадаем, каб яркіх прыемных запамінальных дат і пазітыўных эмоцый было як мага больш у жыцці.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: