“Спартыўнай маме – з любоўю”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

З 8 па 14 кастрычніка ў раённым фізкультурна-аздараўленчым цэнтры прайшоў “Тыдзень Маці”. На працягу яго мамы, якія займаюцца фізічнай культурай і спортам, атрымалі віншаванні са святам, а самым актыўным падчас фітнес-акцый “Спартыўнай маме – з любоўю” ўручаны падарачныя абанементы на бясплатнае наведванне  заняткаў у цэнтры — на 30 дзён.

Алеся

Падарачныя абанементы атрымалі: у намінацыі “Місіс Фітнес” – Валянціна Катовіч, у намінацыі “Місіс Спартсменка” – Ірына Гайдукоўская, у намінацыі “Місіс Грацыя” – Марына Юцкевіч, у намінацыі “Місіс Пілатэс” – Яўгенія Рабец, у намінацыі “Місіс Кроссфіт” – Алеся Юрцэвіч.

Мы сустрэўся з Алесяй Юрцэвіч, якая займаецца атлетычнай гімнастыкай пад кіраўніцтвам трэнера Сяргея Белічэнкі.

—Я, як і кожная жанчына, хачу заставацца маладой і прыгожай як мага больш гадоў, — заўважыла Алеся. – Хутка будзе год, як я займаюся ў групе. І заўважаю змены к лепшаму: змянілася я, цела, мышцы, нават думкі мае сталі інакшымі. У нашай сям’і – дзве дзяўчынкі: Ксенія і Валерыя. І мне хочацца быць прыкладам для іх.

—Муж таксама займаецца фізкультурай і спортам.

—На жаль, не займаецца. Але я жыву па такім прынцыпе: хочаш змяніць акружаючых, змяніся сам. Вось я і мяняюся.

Сяргей Белічэнка ў размове адзначыў:

—Заняткі, якія праводжу ў групе, — для тых маладых жанчын, якія хочуць добра выглядзець, трымаць сябе ў тонусе. І Алеся адносіцца к трэніроўкам вельмі сур’ёзна, аддаецца ім поўнасцю. Не было ні аднаго выпадку, каб яна прапусціла заняткі.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: