Занальны этап праекта “100 ідэй для Беларусі” прайшоў на Глыбоччыне

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Свае праекты прадставілі на конкурсе глыбачане, а таксама школьнікі з суседніх раёнаў – Шаркаўшчыны, Браслава і Верхнядзвінска. Праекты юных вынаходнікаў ацэньвалі эксперты, сярод якіх галоўны спецыяліст аддзела іэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Працук, педагог Цэнтра дзяцей і моладзі, пераможца абласнога і удзельнік рэспубліканскага этапа праекта “100 ідэй для Беларусі” Дзмітрый Лук’янёнак, настаўнік інфарматыкі Глыбоцкай раённай гімназіі, кіраўнік рэсурснага цэнтра лічбавай адукацыі і актыўны ўдзельнік беларускай скрэтч-супольнасці Лідзія Раманчук, старшы навуковы супрацоўнік Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Аляксандр Хайноўскі, першыя сакратары Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага, Браслаўскага і Верхнядзвінскага райкамаў ГА “БРСМ”.

DSC_0504

Адзінаццацікласнік Браслаўскай гімназіі Мікіта Сачыўка прадставіў удасканалены кантэйнер для збору выкарыстаных батарэек. Кантэйнер цыліндрычнай формы ён абсталяваў «разумным» механізмам. Уявіце: вы кідаеце ў  яго выкарыстаны элемент, а ў гэты ж час са спецыяльнай адтуліны выскоквае аднакапеечная манета і робат гаворыць вам “дзякуй”.

DSC_0541

Дзяўчаты з Шайтараўскай СШ Верхнядзвінскага раёна Анастасія Родзік і Віялета Булаўская распрацавалі экалагічны праект па ачышчэнні вадаёмаў “Захаваем сажалку для нашчадкаў”. Вучні СШ №1 горада Шаркаўшчыны Аляксей Хвяцковіч, Даніла Лонскі і Дзяніс Шчарбакоў змайстравалі меліярацыйны робат-бульдозер, які можа стаць надзейным памочнікам у ачышчэнні каналаў і сістэм.

DSC_0535

Глыбачане выступілі на занальным этапе з сацыяльна-адукацыйнымі праектамі. Педагог-арганізатар Карабоўскай школы імя Р. Мацеюна Вольга Ермаковіч прэзентавала праект “Водар Карабоўшчыны”. Гэта падушачкі, напоўненыя засушанымі зёлкамі, мыла ручной работы на адвары лячэбных траў, а таксама фітачаі.

DSC_0511

Памочнікаў для сямей, у якіх падрастаюць дзеткі, зрабілі ўдзельнікі ўзорнага тэатра моды “Аліса” Цэнтра дзяцей і моладзі Аксана Рудак, Кацярына Курдо і Ксенія Хахолка. Прыгожыя лялькі (праект, дарэчы, называецца “Лялька. Бай”) расказваюць беларускія народныя казкі і спяваюць калыханкі на роднай мове.

DSC_0550

Па рашэнні журы, пуцёўкі на ўдзел у абласным этапе атрымалі тры з пяці ўдзельнікаў занальнага этапа. Гэта браслаўчанін Мікіта Сачыўка (праект “Ад ідэі да стварэння робата”), педагог-арганізатар Карабоўскай школы Вольга Ермаковіч  (праект “Водар Карабоўшчыны”) і ўдзельнікі ўзорнага тэатра моды “Аліса” Цэнтра дзяцей і моладзі (праект «Лялька.Бай»).

DSC_0549

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: